Skip to main content

Урачыстасць нябеснага апекуна духоўнай семінарыі адзначылі ў Гродне

kler 329 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначылі ўрачыстасць яе нябеснага апекуна – арханёла Міхала.

Урачыстая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі, сабрала ў семінарыйнай капліцы ўсіх выхаваўцаў і студэнтаў гэтай навучальнай установы.

У гаміліі іерарх нагадаў, што арханёл Міхал – нябесны заступнік не толькі семінарыі ў Гродне, але і ўсёй беларускай касцёльнай правінцыі. Таксама ён адзначыў ролю, якую адыгрываюць арханёлы ў духоўным жыцці семінарыстаў і ўсіх хрысціянаў.

Па словах біскупа, менавіта яны з'яўляюцца памочнікамі, на якіх варта спадзявацца на шляху да святарства.

„Арханёл Міхал абараняе нас ад зла, арханёл Габрыэль – той, хто перадае чалавеку Божае Слова, а Рафал мае моц аздаравіць нас не толькі ад цялесных, але і ад духоўных хвароб”, –сказаў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі.

Арцём Кір’янаў

Фота: Павел Леановіч

 

Гродзенская дыяцэзія, біскуп Станеўскі, святыя, ВДС, Гродна