Skip to main content

Чарговыя тры кандыдаты з Гродзенскай дыяцэзіі прыняты на першы год навучання ў семінарыю. Усяго шэсць

2020 08 10 examen 00810 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.

Як паведамляе catholic.by, у другім туры на навучанне было прынята трое кандыдатаў. Усе яны паходзяць з Гродзенскай дыяцэзіі: Ліды, Мураванай Ашмянкі і Вялікіх Эйсмантаў.

Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў складзе двух чалавек: біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, старшыні Камісіі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў, і ксяндза Паўла Эйсманта, куратара 1-га курсу.

Пасля пісьмовай часткі экзамену кандыдаты сустрэліся з адным з членаў камісіі на кваліфікацыйнай размове.

Адказныя за фармацыю духавенства просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

Нагадаем, што па выніках першага туру ўступнага экзамену было прынята пяцёра кандыдатаў. Трое з іх паходзяць з Гродзенскай дыяцэзіі: Гродна, Ліды і Жалудка.

 

 

Мінск, Беларусь, фармацыя духавенства, Гродзенская дыяцэзія, ВДС