3 мая, у Нядзелю Добрага Пастыра, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажывала дзень засяроджання. Яго праводзіў духоўны айцец семінарыстаў ксёндз Ян Сарэла.
Студэнты супольна маліліся Літургію гадзінаў, асаблівым чынам прысвяцілі час маёваму набажэнству, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Цэнтральным момантам дня стала супольнае перажыванне Эўхарыстыі. Згодна з заклікам біскупаў у сваіх малітвах семінарысты ўспомнілі людзей хворых, а асабліва біскупа Пінскага Антонія Дзям’янку. А таксама з той нагоды, што ў Гродзенскай дыяцэзіі першая нядзеля мая адзначаецца як Дзень маці, атулілі ўсіх маці малітвай.
У тыдзень малітваў аб новых святых святарскіх і манаскіх пакліканнях семінарысты таксама разважалі над пытаннямі, як плённа сведчыць, як заклікаць маладых людзей да служэння Богу і людзям, якое павінна быць стаўленне будучага святара да сваіх равеснікаў.
Павел Леановіч