Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

65-годдзе святарства адзначае кс. прэлат Ежы Лявінскі

29 Мая 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 29 Мая 2020

liawinski 229 мая адзначае 65-ю гадавіну прэзбітэрскага пасвячэння кс. прэлат Ежы Лявінскі.

З пачатку функцыянавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне святар з’яўляецца выкладчыкам гэтай навучальнай установы, дзе на працягу некалькі гадоў выконваў абавязкі прэфекта. У студзені гэтага года кс. Ежы адзначыў сваё 90- годдзе.

На сённяшні момант святар ужо нічога не выкладае, але духоўна падтрымлівае семінарыйную супольнасць. Штодзённа ксёндз прэлат прысутнічае ў семінарыйнай капліцы на святой Імшы і набажэнствах, тым самым даючы добрае сведчанне свайго святарства для будучых святароў.

Імшу падзякі за 65 гадоў святарскага служэння кс. Ежы Лявінскага ўзначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі. Эўхарыстыю канцэлебравалі рэктар семінарыі кс. Віталь Вайцяхоўскі, прэфект кс. Ян Раманоўскі, духоўны айцец кс. Ян Сарэла. У літургіі ўдзельнічалі і семінарысты.

Біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў у гаміліі, што “праз сакрамэнт хросту чалавек становіцца дзіцём Бога, а праз святарскае пасвячэнне – спадчыннікамі Бога”.

“Абвяшчаць Евангелле можна не толькі з амбоны. Між усім прыклад жыцця святара павіннен быць абвяшчэннем Евангелля, як гэта рабіў св. Францішак Асізскі”, - сказаў іерарх.

65-я гадавіна пасвячэння святара ў чарговы раз адкрывае таямніцу Божага паклікання. Сведчанне служэння апошніх гадоў кс. прэлата Ежы Лявінскага паказвае, такім чынам, які бачны ўсім, значэнне Хрыстовых слоў: “Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў” (Ян 15, 16).

Таксама 29 мая 16-ю гадавіну прэзбітэрскага пасвячэння адзначае рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі кс. Віталь Вайцяхоўскі. На гэтым тыдні адзначылі 15-годдзе пасвячэння яе эканом кс. Валерый Аброшка і 8-годдзе пасвячэння прэфект кс. Ян Раманоўскі. 

Ксёндз прэлат Ежы Мар’ян Лявінскі нарадзіўся 2 студзеня 1930 г. у Дзятлаве. Разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір.

Вышэйшую духоўную семінарыю скончыў у Сандаміры (Польшча) і ў тым жа горадзе 29 мая 1955 г. з рук біскупа Яна Канты Лоркі прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне.

У савецкія часы выязджаў на душпастырскую працу у Беларусь, Расію і Казахстан, дзе па меры магчымасці абвяшчаў Евангелле, цэлебраваў Імшу, спавядаў.

Пасля 6 гадоў душпастырскай працы быў накіраваны на вучобу ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога абараніў кандыдацкую дысертацыю па кананічным праве.

У 1968–1990 гадах працаваў у дыяцэзіяльнай курыі ў Сандаміры. З пачатку існавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне з’яўляўся яе выкладчыкам, а некаторы час прэфектам. 

Ганаровы капелан Яго Святасці, Грэміяльны канонік Сандамірскага капітулу, Ганаровы канонік Гродзенскага капітулу.

liawinski_1 Download liawinski_1
liawinski_2 Download liawinski_2
liawinski_3 Download liawinski_3
liawinski_4 Download liawinski_4
liawinski_5 Download liawinski_5
liawinski_6 Download liawinski_6

Aндрэй Юхнік

Фота: Павел Леановіч

 

0
  • #пасвячэнні(12)
  • #духавенства(28)
  • #малітва(77)
  • #біскуп Станеўскі(80)
  • #юбілей(14)
  • #ВДС(29)
  • #Гродна(123)
  • #кс. прэлат Ежы Лявінскі(1)
Створана 29 Мая 2020
Абноўлена 29 Мая 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя