Skip to main content

У гродзенскай семінарыі павіншавалі з імянінамі біскупа Юзафа Станеўскага

wds juzaf bp 2719 сакавіка супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне павіншавала дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага з імянінамі.

Ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, апекуна Касцёла, на святочнай Імшы ў семінарыйнай капліцы сабраліся навучэнцы семінарыі, выхавацелі, а таксама кіраўніцтва і навучэнцы катэхетычнага каледжа імя св. Казіміра ў Гродне і прадстаўнікі апостальства “Маргарытка”, каб памаліцца ў інтэнцыі шаноўнага імянінніка.

wds juzaf bp 26

Таксама ва ўрачыстасць св. Юзафа свой дзень нараджэння адзначае эканом семінарыі кс. Валерый Аброшка.

У гэты асаблівы дзень Касцёл моліцца за ўсіх мужчын, каб Бог праз заступніцтва святога апекуна, які з’яўляецца прыкладам сціплага і пакорнага жыцця, дапамагаў ім будаваць хрысціянскую супольнасць у духу сапраўднай любові, добразычлівасці і ўзаемападтрымкі па прыкладзе святога Юзафа ў еднасці з Езусам і Марыяй.

У гаміліі да прысутных звярнуўся прэфект семінарыі кс. Ян Раманоўскі, які падкрэсліў цноту пакоры і цярплівасці св. Юзафа. “Хоць у Святым Пісанні няма слоў апекуна Святой Сям’і, але бачныя яго паводзіны, поўныя пакоры, сціпласці і даверу Божым абяцанням, што для хрысціян з’яўляецца добрым прыкладам і ўзорам, асабліва ў неспакойныя часы», – адзначыў кс. Раманоўскі.

Святкаванне завяршылася ўрачыстым сняданкам.

Андрэй Юхнік

Фота: Павел Леановіч

 

біскуп Станеўскі, ВДС