7 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў кс. канонікa Аляксандра Мацкевіча генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі.
Рашэнне аб намінацыі было аб’яўлена падчас сустрэчы Рады святароў, якая прайшла ў гэты дзень у дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне.
Ксёндз Аляксандр Мацкевіч нарадзіўся 27 верасня 1977 г. Паходзіць з гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя.
Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 10 лістапада 2001 г. У 2002-2010 гг. вывучаў біблійную тэалогію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце.
Мае доктарскую ступень. Выкладае Святое Пісанне ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне i Тэалагічным каледжы святога каралевіча Казіміра.
25 верасня 2017 г. быў прызначаны канцлерам Гродзенскай курыі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі