Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Адпустовая ўрачыстасць гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай адбылася на месцы яе смерці

14 Чэрвеня 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 14 Чэрвеня 2021

adpust bernadskaja 5612 чэрвеня ў парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне адзначалася адпустовая ўрачыстасць. У гэты дзень прыпадае літургічны ўспамін апякункі парафіяльнай супольнасці.

Урачыстая Імша з гэтай нагоды прайшла на месцы спачыну расстраляных падчас Другой сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпска ў Навумавічах каля Гродна, дзе ў велізарных магілах можа спачываць больш за тры тысячы чалавек, сярод якіх інтэлігенцыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, духавенства.

У іх ліку таксама Мар’яна Бярнацкая, беатыфікаваная 13 чэрвеня 1999 г. Папам Янам Паўлам ІІ у Варшаве сярод 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны. Яна была выбрана апякункай новай парафіі ў горадзе над Нёманам.

У гонар благаслаўлёнай у Гродне будзе пабудавана новая каталіцкая святыня, што, як плануецца, стане месцам месцам малітвы асабліва ў інтэнцыі ўсіх сем’яў, каб іх члены на ўзор бл. Мар’яны былі здольныя служыць адзін аднаму.

На Эўхарыстыі ў лесе, дзе адбываліся трагічныя падзеі тых часоў, сабраліся парафіяне, якія дзякавалі ўсім сведкам веры, у тым ліку сваёй апякунцы, за іх вялікую адвагу ў простым і сціплым жыцці.

Урачыстасць пачалася спевам Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Затым адбылася Імша ў інтэнцыі парафіяльнай супольнасці і яе развіцця, з просьбай, каб у бліжэйшы час была магчымасць устанавіць крыж і асвяціць пляцоўку пад будаўніцтва сваёй святыні ў цэнтры гарадскога мікрараёна Баранавічы, які імкліва развіваецца.

Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх падкрэсліў, што “зямля, на якой мы стаім, была акроплена крывёю шматлікіх мучанікаў падчас Другой сусветнай вайны”, “гэтая зямля з’яўляецца быццам адным вялікім рэліквіярыем, які сёння мы хочам ушанаваць, просячы заступніцтва благаслаўлёнай Мар’яны”.

adpust bernadskaja 63

Дэкан Сапоцкінскага дэканату кс. Антоні Абухоўскі ў гаміліі казаў пра важнасць служэння і прысвячэння для іншага чалавека. Святар адзначыў, што па прыкладзе апякункі парафіі трэба імкнуцца любіць кожнага і аддаваць яму сваё сэрца.

Падчас Эўхарыстыі вернікі маліліся таксама аб святасці для ўсіх сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі, аб веры для дзяцей і моладзі, аб міры і згодзе ў кожным доме, сям’і і супольнасці.

У Імшы ўдзельнічаў таксама пробашч грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне а. Андрэй Крот.

На заканчэнне Імшы пробашч парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай кс. Юрый Марціновіч падзякаваў усім за дар супольнай малітвы i заахвоціў сваіх парафіян углядацца ў прыклад, які пакінула благаслаўлёная. Святар падкрэсліў, што яе гераічны ўчынак, які заключаўся ў згодзе пайсці на смерць замест сваёй нявесткі, якая чакала нараджэння дзіцяці, заахвочвае сучасных людзей да канкрэтнага дзеяння.

adpust bernadskaja 90

Таму кс. Юрый пажадаў, каб благаслаўлёная была ўзорам для кожнай сям’і, каб, наследуючы яе жыццё, можна было будаваць супольнасці, заснаваныя на даверы, любові і ўзаемнай павазе.

Пасля Імшы вернікі працяглы час маліліся перад памятным крыжам, аддаючы Богу праз заступніцтва іх апякункі свае інтэнцыі і просьбы, а таксама прынесеныя кветкі са сваіх садоў.

Гэтай засяроджанасці і разважанню над уласным жыццём і тым, што можа кожны зрабіць сёння для іншага чалавека і свету, спрыялі добрае летняе надвор’е і спеў птушак.

adpust_bernadskaja_47 Download adpust_bernadskaja_47
adpust_bernadskaja_48 Download adpust_bernadskaja_48
adpust_bernadskaja_49 Download adpust_bernadskaja_49
adpust_bernadskaja_50 Download adpust_bernadskaja_50
adpust_bernadskaja_51 Download adpust_bernadskaja_51
adpust_bernadskaja_52 Download adpust_bernadskaja_52
adpust_bernadskaja_53 Download adpust_bernadskaja_53
adpust_bernadskaja_54 Download adpust_bernadskaja_54
adpust_bernadskaja_55 Download adpust_bernadskaja_55
adpust_bernadskaja_56 Download adpust_bernadskaja_56
adpust_bernadskaja_57 Download adpust_bernadskaja_57
adpust_bernadskaja_58 Download adpust_bernadskaja_58
adpust_bernadskaja_59 Download adpust_bernadskaja_59
adpust_bernadskaja_60 Download adpust_bernadskaja_60
adpust_bernadskaja_61 Download adpust_bernadskaja_61
adpust_bernadskaja_62 Download adpust_bernadskaja_62
adpust_bernadskaja_63 Download adpust_bernadskaja_63
adpust_bernadskaja_64 Download adpust_bernadskaja_64
adpust_bernadskaja_65 Download adpust_bernadskaja_65
adpust_bernadskaja_66 Download adpust_bernadskaja_66
adpust_bernadskaja_67 Download adpust_bernadskaja_67
adpust_bernadskaja_68 Download adpust_bernadskaja_68
adpust_bernadskaja_69 Download adpust_bernadskaja_69
adpust_bernadskaja_70 Download adpust_bernadskaja_70
adpust_bernadskaja_71 Download adpust_bernadskaja_71
adpust_bernadskaja_72 Download adpust_bernadskaja_72
adpust_bernadskaja_73 Download adpust_bernadskaja_73
adpust_bernadskaja_74 Download adpust_bernadskaja_74
adpust_bernadskaja_75 Download adpust_bernadskaja_75
adpust_bernadskaja_76 Download adpust_bernadskaja_76
adpust_bernadskaja_77 Download adpust_bernadskaja_77
adpust_bernadskaja_78 Download adpust_bernadskaja_78
adpust_bernadskaja_79 Download adpust_bernadskaja_79
adpust_bernadskaja_80 Download adpust_bernadskaja_80
adpust_bernadskaja_81 Download adpust_bernadskaja_81
adpust_bernadskaja_82 Download adpust_bernadskaja_82
adpust_bernadskaja_83 Download adpust_bernadskaja_83
adpust_bernadskaja_84 Download adpust_bernadskaja_84
adpust_bernadskaja_85 Download adpust_bernadskaja_85
adpust_bernadskaja_86 Download adpust_bernadskaja_86
adpust_bernadskaja_87 Download adpust_bernadskaja_87
adpust_bernadskaja_88 Download adpust_bernadskaja_88
adpust_bernadskaja_89 Download adpust_bernadskaja_89
adpust_bernadskaja_90 Download adpust_bernadskaja_90
adpust_bernadskaja_91 Download adpust_bernadskaja_91

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Эвеліна Лукашэвіч

 

0
  • #Марціновіч(3)
  • #парафія бл. Мар'яны Бярнацкай(8)
  • #біскуп Кашкевіч(123)
  • #адпуст(15)
Створана 14 Чэрвеня 2021
Абноўлена 14 Чэрвеня 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя