Skip to main content

Біскуп Кашкевіч благаславіў дзяцей гродзенскай парафіі Святога Духа на новы навучальны і катэхетычны год

alszanka paczatak 666 верасня, у першую нядзелю восені, як і кожны год, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) благаслаўляліся школьныя прылады. У гэты дзень парафію наведаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Іерарх узначаліў святую Імшу, памаліўшыся разам са шматлікімі дзецьмі і іх бацькамі ў інтэнцыі ўсіх, хто распачынае новы навучальны і катэхетычны год.

На пачатку ўсіх прысутных прывітаў пробашч парафіі кс. канонік Павел Салабуда.

Біскуп Кашкевіч падкрэсліў, што парафія ў мікрараёне Альшанка вельмі маладая, бо ў большасці складаецца з маладых сем’яў. З гэтай нагоды ён заклікаў бацькоў памятаць пра рэлігійнае выхаванне дзяцей.

alszanka paczatak 62

У сваю чаргу дзяцей пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заахвоціў адкрываць свае сэрцы на Пана Бога, бо Ён з’яўляецца для кожнага чалавека першым і найважнейшым Настаўнікам.

На заканчэнне Імшы іерарх удзяліў спецыяльнае благаслаўленне дзецям і моладзі на новы навучальны і катэхетычны год. Пробашч парафіі запрасіў дзяцей і моладзь да ўдзелу ва ўроках рэлігіі, якія будуць адбывацца ў парафіі.

У другой палове дня пры парафіі былі арганізаваны для маленькіх вернікаў гульні і танцы, каб тыя маглі з добрым настроем увайсці ў новы навучальны год.

Кс. Юрый Марціновіч