Біскуп Кашкевіч ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай: верна пойдзем праз жыццё за нашым Панам
5 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў вячэрнюю святую Імшу ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя на заканчэнне сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Кангрэгацкай – Апякункі студэнтаў і Заступніцы города над Нёманам.

17 чэрвеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыў 25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння.
13 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
11 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень бацькі. Сёлета ён прыпадаў на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 7 чэрвеня.
У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне завяршаюць рэстаўрацыю алтара, які датуецца 1720 годам.
3 мая, у дзень сваіх імянін, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Раніцай 12 красавіка, ва ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
Вечарам у Вялікую суботу, 11 красавіка, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая літургія Пасхальнай вігіліі. Узначаліў яе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
10 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася літургія Мукі Пана – набажэнства Вялікай пятніцы, у якім асабліва ўшаноўваецца дрэва Крыжа. Вялікая пятніца – адзіны дзень у літургічным годзе, калі ў святынях не цэлебруецца святая Імша.
9 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася св. Імша Вячэры Пана, якая распачала Пасхальны Трыдуум. Вернікі сабраліся ў катэдры, каб памаліцца ў інтэнцыі падзякі за сакрамэнты святарства і Эўхарыстыі, устаноўленыя Езусам Хрыстом у Вялікі чацвер.
9 красавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася Імша Хрызма.
5 красавіка, у Нядзелю Мукі Пана, або Пальмовую нядзелю, якая распачынае Вялікі тыдзень, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка, у адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося прысвячэнне нашай краіны і яе народа Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.
24 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Вацлава Паплаўскага.
4 сакавіка ў гродзенскім касцёле св. Францішка Ксаверыя сабраўся на малітве генеральны капітул, апекуном якой з’яўляецца святы каралевіч Казімір. Традыцыйна ў гэты дзень ушанавалі апекуна Гродзенскай дыяцэзіі.
1 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне быў адкрыты і благаслаўлены барэльеф святому каралевічу Казіміру.
26 лютага, у Папяльцовую сераду, якая распачынае час Вялікага посту ў Каталіцкім Касцёле, святую Імшу апоўдні ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Эўхарыстыі ўдзельнічаў дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
1-2 лютага ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбыўся карнавал для дзяцей, якiя ходзяць на катэхезу.
25 студзеня ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбыўся “Канцэрт для Езуса”. Такім чынам наймалодшыя парафіяне развіталіся з каляднай батлейкай у сваёй святыні.