Skip to main content

Біскуп Кашкевіч узначаліў Імшу Пальмовай нядзелі ў гродзенскай катэдры

wiarba 85 красавіка, у Нядзелю Мукі Пана, або Пальмовую нядзелю, якая распачынае Вялікі тыдзень, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

У сувязі з пандэміяй каранавірусу Эўхарыстыя транслявалася ў прамым эфіры тэлеканалам “Гродна Плюс”. Дзякуючы гэтаму тысячы вернікаў, якія не маглі асабіста прысутнічаць на ўрачыстай літургіі, маглі духоўным чынам з’яднацца з супольнасцю Касцёла з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч благаславіў пальмовыя галінкі, якія вернікі па традыцыі прынеслі ў святыню на памяць пра ўваход Езуса ў Ерузалем. Таксама ў гэты дзень у касцёле чыталася апісанне Мукі Пана.

Іерарх падзякаваў мясцоваму тэлебачанню за тое, што ў такіх складаных умовах вернікі мелі магчымасць духоўна ўдзельнічаць у перажыванні Пальмовай нядзелі.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: svaboda.org, belta.by