Імша Вячэры Пана адбылася ў гродзенскай катэдры
6 красавіка Каталіцкі Касцёл распачаў Святы Пасхальны Трыдуум – час, каб сцішыцца і паразважаць пра сваё жыццё. Вялікі чацвер – гэта асаблівы дзень, калі Хрыстус устанавіў адразу два сакрамэнты: Эўхарыстыі і пасвячэння.
У гродзенскай катэдры жыхары горада сабраліся на Вячэрнік Пана, яднаючыся з Касцёлам ва ўсім свеце.
Перад пачаткам святой Імшы дзеці і моладзь павіншавалі біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і ўсё прысутнае духавенства з іх святам, падарыўшы ім велікодных баранкаў.

“Сёння хочам дзякаваць за вялікі дар, любоў і прысутнасць Хрыста ва ўсіх табэрнакулюмах свету, – сказаў біскуп. – Мы можам не толькі слухаць Яго, не толькі дакрануцца да Яго, але і прымаць у свае сэрцы”.
Іерарх заахвоціў прысутных да малітвы падзякі за дар Эўхарыстыі.
Прагучаў гімн “Хвала на вышынях Богу”, які не спявалі на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас спеву білі званы і звінелі званочкі, якія пасля яго заканчэння змоўклі, сціх таксама арган.

Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў капліцу адарацыі, якая сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус пасля арышту. У катэдры цямніцу падрыхтавалі ў капліцы Маці Божай Кангрэгацкай. Адарацыя Насвяцейшага Сакрамэнту працягвалася там да 22 гадзін.
З алтара знялі абрус, а табэрнакулюм застаўся пустым і прыадчыненым.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

25 студзеня, у апошні дзень Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій горада над Нёманам.






19 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.

Вечарам 5 жніўня ў гродзенскай катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя завяршыліся двухдзённыя святкаванні ў гонар Маці Божай Кангрэгацкай, або Студэнцкай.
5 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў ранішнюю святую Імшу ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя ў межах сёлетняй урачыстасці ў гонар Маці Божай Кангрэгацкай – Апякункі студэнтаў і Заступніцы города над Нёманам.
26 чэрвеня Гродна наведаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя.



15 красавіка, у Вялікую пятніцу, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне набажэнства Мукі Пана.
14 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую Імшу Вячэры Пана ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Гэтая Імша распачынае ў Каталіцкім Касцёле Пасхальны Трыдуум Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста.
У ноч Божага Нараджэння святую Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Разам з іерархам Імшу канцэлебравалі пробашч парафіі кс. канонік Ян Кучынскі i яго супрацоўнікі.

3 снежня ў катэдры ў Гродне адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар галоўнага апекуна гэтага касцёла – св. Францішка Ксаверыя.
31 кастрычніка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Эўхарыстыя па традыцыі транслявалася мясцовым тэлебачаннем Гродна Плюс.
Увечары 18 кастрычніка больш за 100 дзяцей з гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя далучыліся да малітоўнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца Ружанец”.

17 кастрычніка ў гродзенскай катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя адбылася Імша падзякі за служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі яе генеральнага вікарыя Юзафа Станеўскага, прызначанага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў Эўхарыстыю ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
4 сакавіка ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца свята св. каралевіча Казіміра, апекуна дыяцэзіі.
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя адбылася святая Імша падзякі за служэнне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на пенсіі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Святую Імшу Пастэрку ў ноч Божага Нараджэння ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне цэлебраваў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
17 снежня ў гродзенскі катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя быў унесены Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі харцэры з польска-беларускай мяжы. Менавіта з горада над Нёманам пачалася штогадовая скаўцкая эстафета агню па гарадах і мястэчках Беларусі.
14 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Дзмітрыю Мальцу, выпускніку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
28 кастрычніка, у свята апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне адрэстаўраванага 300-гадовага алтара св. Юды Тадэвуша.
13 верасня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне група вернікаў прыступіла да сакрамэнту хрысціянскай сталасці.
14 верасня ў касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне больш за 100 хлопцаў і дзяўчат ўпершыню прыступілі да святой Камуніі.
9 верасня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на заканчэнне перэгрынацыі фігуры святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, адбылася ўрачыстая Імша.
4 верасня фігура святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, прыбыла ў Гродна. З горада над Нёманам пачалася перэгрынацыя фігуры па чатырох катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі ў інтэнцыі хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу.
4 верасня канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча сабраліся ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на супольную малітву ў інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Радзіму.