Skip to main content

Першая Камунія адбылася ў гродзенскай катэдры

kamunija 9314 верасня ў касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне больш за 100 хлопцаў і дзяўчат ўпершыню прыступілі да святой Камуніі.

Урачыстую святую Імшу, на якой сабраліся шматлікія бацькі, хросныя і блізкія дзяцей, узначаліў кс. вікарый Алег Канановіч. Святар на працягу года рыхтаваў маленькіх вернікаў да гэтай урачыстай хвіліны праз заняткі і адмысловыя набажэнствы.

Падчас літургіі кс. Алег заахвоціў дзяцей прымаць Езуса ў сваё сэрца як мага часцей і захаваць радасць ад першай сустрэчы з Ім на ўсё жыццё.

Наперадзе дзяцей чакае "белы тыдзень", на працягу якога яны ў першакамунійных строях штодзённа будуць удзельнічаць ў св. Імшах дзеля ўзрастання ў веры.

АМ

 

Першая Камунія, дзеці, катэдра, Гродна