Арцыбіскуп Кандрусевіч: я са сваім народам, а народ са мной!
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Шматгадзінная сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была канструктыўнай, прызнаўся ў інтэрв’ю Vatican Newsбеларускі іерарх.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Шматгадзінная сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была канструктыўнай, прызнаўся ў інтэрв’ю Vatican Newsбеларускі іерарх.
4 кастрычніка Рыма-Каталіцкі Касцёл успамінае святога Францішка, заступніка навакольнага асяроддзя і аднаго з апекуноў парафіі ў Іўі. У адным з алтароў парафіяльнага касцёла знаходзіцца абраз святога, датаваны 1784 годам.
У верасні ўдзельнікі руху “Маці ў малітве” парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні здзейснілі духоўнае падарожжа на мядзельскую Кальварыю, а таксама наведалі касцёлы ў Мядзелі, Нарачы і Вілейцы. Разам з імі ў пілігрымцы быў пробашч парафіі кс. Яўген Учкуроніс.
29 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за СМІ ў беларускім каталіцкім епіскапаце біскуп Юрый Касабуцкі абверг звесткі пра тое, што Касцёл у Беларусі нібы выкарыстоўваецца знешнімі сіламі ў палітычных мэтах.
На малітву ў інтэнцыі шчаслівай будучыні для Беларусі сабраліся вернікі Гродна 19 верасня ў пабрыгіцкім касцёле. Ініцыятарамі адмысловага набажэнства стала група моладзі з мясцовага душпастырства “Open”. Арганізаваць св. Імшу ў інтэнцыі нашай краіны моладзь падштурхнуў грамадска-палітычны крызіс і сітуацыя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якому было адмоўлена ў вяртанні на Радзіму.
Як паведамляе catholic.by, падчас свайго біскупскага пасвячэння, якое адбылося 16 верасня, арцыбіскуп Антэ Ёзіч звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла на Беларусі, які, як адзначыў, «цяпер перажывае складаныя часы».
Святы Пасад умяшаўся ў справу арцыбіскупа Тадэвуш Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь і анулявалі пашпарт. Гэтую інфармацыю пацвердзіў 14 верасня кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.
Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа звярнуў увагу на пратэсны феномен, які назіраецца ў многіх частках свету, і заклікаў дзяржаўныя ўлады забяспечыць поўную павагу правоў чалавека і грамадзянскіх свабод.
Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала спецыяльнае паведамленне ў сувязі з візітам у Беларусь высокай ватыканскай дыпламатычнай дэлегацыі.
9 верасня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на заканчэнне перэгрынацыі фігуры святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, адбылася ўрачыстая Імша.
8 верасня парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная) адзначыла адпустовую ўрачыстасць.
4 верасня фігура святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, прыбыла ў Гродна. З горада над Нёманам пачалася перэгрынацыя фігуры па чатырох катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі ў інтэнцыі хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу.
4 верасня канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча сабраліся ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на супольную малітву ў інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Радзіму.
2 верасня студэнты вярнуліся пасля летняга адпачынку ў сцены Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, каб распачаць новы навучальны год. Для семінарыі гэта ўжо 31-ы навучальны год.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выражае глыбокую занепакоенасць фактам недапушчэння на тэрыторыю нашай краіны арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні каталіцкага епіскапату Беларусі.
Узлюбленыя ў Хрысце біскупы, святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі!
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі, людзі добрай волі!
29 жніўня для моладзі лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) адбылася традыцыйная святая Імша на заканчэнне лета, падчас якой кс. Раман Вайцяховіч асабліва маліўся аб Божым благаслаўленні для школьнікаў і студэнтаў на новы навучальны год.
Як паведамляе "Ватыканскае радыё", прымас Польшчы, арцыбіскуп Войцех Поляк, скіраваў спецыяльны зварот да парафій Гнезненскай архідыяцэзіі, заклікаючы да асаблівай малітвы ў інтэнцыі Беларусі.
Гэтыя вельмі неспакойныя дні натхнілі вернікаў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку да духоўнай абароны нашай краіны. У сувязі са складанай, даволі напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзіцца толькі ў руках Божага Провіду.
16 жніўня ў гродзенскую парафію Святога Духа (Альшанка) былі ўнесены рэліквіі бл. ксяндза Ежы Папялушкі, мучаніка і вялікага змагара за праўду і свабоду.
15 жніўня парафія ў Сапоцкіне адзначала адпустовую ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень вернікі таксама дзякуюць Богу за сёлетнія плёны, якія дала зямля.
18 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Караева па справе затрыманых падчас акцый пратэсту грамадзян.
16 жніўня ў гістарычным цэнтры Гродна разам сабраліся на малітве духавенства і вернікі хрысціянскіх Цэркваў: праваслаўныя, католікі, уніяты, пратэстанты, прадстаўнікі евангельскай і іўдзейскай рэлігійных супольнасцяў.
Як паведамляе Ватыканскае радыё, 16 жніўня падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” Пантыфік скіраваў адмысловы зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі.