Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Рэліквіі благаслаўлёнага Ежы Папялушкі ўнеслі ў гродзенскую парафію Святога Духа

18 Жніўня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 18 Жніўня 2020

relikwii 4116 жніўня ў гродзенскую парафію Святога Духа (Альшанка) былі ўнесены рэліквіі бл. ксяндза Ежы Папялушкі, мучаніка і вялікага змагара за праўду і свабоду.

Урачыстае ўнясенне рэліквій здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Рэліквіі былі перададзены ў дар маладой парафіі, якая толькі будуе свой уласны касцёл ад Варшаўскай архідыяцэзіі.

Рэліквіі благаслаўлёнага вернікі віталі гучнымі воклічамі, з надзеяй, што мучанік будзе асабліва сёння, у цяжкія часы, якія перажывае наша краіна, дапамагаць ім з неба перажыць гэтыя выпрабаванні, а таксама вучыць, што кожнае зло трэба перамагаць дабром, а на кожную нянавісць і гвалт адказваць любоўю і павагай.

Моладзь парафіі прамовіла малітву за нашу краіну, просячы добрага Бога, каб у нашым грамадстве запанаваў дух міру і еднасці, а брат ніколі не ўзнімаў руку на брата. Затым біскуп Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі Беларусі.

Пробашч парафіі кс. канонік Павел Салабуда прызнаўся, што ўнясенне рэліквій хацеў здзейсніць восенню, калі Касцёл будзе ўзгадваць у літургічным календары бл. Юрыя. Аднак, бачачы, што адбываецца на вуліцах нашай краіны, ён вырашыў, што менавіта сёння адпаведны момант, каб звярнуцца па дапамогу да благаслаўлёнага Папялушкі.

Вернікі маладой парафіі ў Гродне перакананы, што благаслаўлёны святар дапаможа нашай краіне спазнаць жаданы мір і што ў ёй хутка запануюць еднасць і згода.

relikwii 44

Ежы Папялушка нарадзіўся 1 верасня 1947 года ў в. Акопы каля Сухаволі (Польшча). У 1972 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Падчас забастовак у 1980 годзе займаўся душпастырскай апекай у асяроддзі працаўнікоў Варшавы.

Лічыўся адным з духоўных пастыраў прафсаюза “Салідарнасць”, які знаходзіўся ў апазіцыі камуністычнаму рэжыму. З лютага 1982 года цэлебраваў святыя Імшы за Айчыну, на якіх збіраліся вернікі з розных куткоў Польшчы.

19 кастрычніка 1984 года выкрадзены функцыянерамі службы бяспекі, жорстка закатаваны і ўтоплены ў р. Вісла. У 2010 годзе далучаны Касцёлам да ліку бласлаўлёных.

Ксёндз Папялушка ў сваім навучанні падкрэсліваў, што трэба гаварыць праўду, калі іншыя маўчаць, выражаць любоў і пашану, калі іншыя сеюць нянавісць, маўчаць, калі іншыя гавораць.

Ён казаў таксама, што трэба маліцца, калі іншыя праклінаюць, дапамагаць, калі іншыя не хочуць гэтага рабіць, прабачаць, калі іншыя не здольныя, цешыцца жыццём, калі іншыя яго ігнаруюць.

relikwii_21 Download relikwii_21
relikwii_26 Download relikwii_26
relikwii_27 Download relikwii_27
relikwii_28 Download relikwii_28
relikwii_29 Download relikwii_29
relikwii_30 Download relikwii_30
relikwii_31 Download relikwii_31
relikwii_32 Download relikwii_32
relikwii_33 Download relikwii_33
relikwii_34 Download relikwii_34
relikwii_35 Download relikwii_35
relikwii_36 Download relikwii_36
relikwii_37 Download relikwii_37
relikwii_38 Download relikwii_38
relikwii_39 Download relikwii_39
relikwii_40 Download relikwii_40
relikwii_41 Download relikwii_41
relikwii_42 Download relikwii_42
relikwii_43 Download relikwii_43
relikwii_44 Download relikwii_44
relikwii_45 Download relikwii_45
relikwii_46 Download relikwii_46
relikwii_47 Download relikwii_47
relikwii_48 Download relikwii_48
relikwii_49 Download relikwii_49

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
  • #молімся за Беларусь(25)
  • #біскуп Кашкевіч(140)
  • #святыя(27)
  • #Альшанка(11)
  • #Гродна(123)
  • #рэліквіі(2)
  • #бл. Ежы Папялушка(1)
Створана 18 Жніўня 2020
Абноўлена 18 Жніўня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя