Дзень малітоўнага засяроджання перажылі семінарысты ў Гродне
9–10 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання.
9–10 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання.
3 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая цырымонія распачацця новага навучальнага года. Для семінарыі гэты год ужо 31-ы.
З 15 па 17 верасня пры санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыліся святарскія рэкалекцыі.
Духоўныя практыкаванні праводзіў айцец Аляксандр Жарнасек МІС, які нясе служэнне ў Росіцы. На працягу трох дзён разам са святаром семінарысты разважалі над шэрагам тэм: што значыць быць чалавекам, як стаць сапраўдным мужчынам, якіх адносінаў чакае ад нас Пан, хто такі Дух Святы і якую ролю Ён адыгрывае ў духоўным жыцці хрысціяніна.
З 31 жніўня па 2 верасня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыліся святарскія рэкалекцыі.
2 верасня студэнты вярнуліся пасля летняга адпачынку ў сцены Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, каб распачаць новы навучальны год. Для семінарыі гэта ўжо 31-ы навучальны год.
З 24 па 26 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
10 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.
20 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.
28 чэрвеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася гістарычная падзея: два новапрэзбітэры цэлебравалі прыміцыйныя Імшы.
27 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне чатыром дыяканам, трое з якіх з’яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а адзін – выпускніком Вышэйшай духоўнай семінарыі рэдэмптарыстаў у Тухаве (Польшча).
26 чэрвеня ў прыватнай капліцы біскупа Гродзенскага ў курыі трое дыяканаў, выпуснікі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, урачыста прынеслі сведчанне веры, патрэбнае перад прыняццем сакрамэнту пасвячэння. Гэта апошні этап падрыхтоўкі да прэзбітэрскага пасвячэння.
21 чэрвеня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі ў Мінойтах (Лідскі дэканат) кс. Яўген Шымановіч цэлебраваў прыміцыйную Імшу. Новапрэзбітэр паходзіць з гэтай парафіяльнай супольнасці.
21 чэрвеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пачаліся рэкалекцыі перад прэзбітэрскім пасвячэннем. У іх удзельнічаюць трое дыяканаў, выпускнікі нашай семінарыі, якія прымуць пасвячэнне.
7 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, кс. Віталій Венцкевіч SCJ цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў сваёй роднай парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).
4 чэрвеня, у свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося завяршэнне навучальнага года.
16 мая, ва ўспамін святога Андрэя Баболі, святара і мучаніка, у Вышэйшай місійнай семінарыі ксяндзоў сэрцанаў у Стадніках (Польшча) адбыліся прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні.
9 мая ў базыліцы Божага Цела ў Кракаве (Польшча) семінарыст Віктар Рушлевіч з Ордэна рэгулярных латэранскіх канонікаў прыняў дыяканскае пасвячэнне.