Skip to main content

Рэкалекцыі для святароў прайшлі ў Гудагаі

gudagai 5З 31 жніўня па 2 верасня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыліся святарскія рэкалекцыі.

У духоўных практыкаваннях удзельнічалі 30 святароў. Рэкалекцыі праходзілі пад назвай “Шляхамі прарока Іллі”.

Пад духоўным кіраўніцтвам а. Леанардa Цеханоўскага OCD на працягу трох дзён святары, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, былі “ў дарозе” паклікання і навяртання разам з вялікім прарокам Іллёю.

Цэнтральнай падзеяй кожнага дня рэкалекцый была Эўхарыстыя, падчас якой святары маліліся ў інтэнцыі хучэйшага і мірнага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў нашай Бацькаўшчыне і яе мірнай будучыні.

Кс. Станіслаў Краўчанка