Skip to main content

Рэкалекцыі для святароў дыяцэзіі прайшлі ў Тракелях

rek trakeli 42З 15 па 17 верасня пры санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыліся святарскія рэкалекцыі.

У духоўных практыкаваннях удзельнічалі дыяцэзіяльныя святары і законнікі, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

У межах рэкалекцый прысутныя слухалі канферэнцыі, удзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, маліліся аб мірным вырашэнні грамадска-палітычнай сітуацыі ў нашай краіне, а цэнтральнай падзеяй кожнага дня была Эўхарыстыя.

Акрамя гэтага, святары маглі палавіць рыбу і прагуляцца па тэрыторыі вакол санктуарыя, які ў апошні час быў грунтоўна адноўлены.

Кожны святар мае абавязак узяць удзел на працягу года ў гэтых рэкалекцыях, якія служаць аднаўленню духу і вяртанню да душпастырскай руплівасці.

Кс. Юрый Марціновіч