Skip to main content
Логотип

У нумары слова жыцця:

Дарагія Чытачы! Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, якая завяршае літургічны год у Касцёле, традыцыйна з’яўляецца ў нашай дыяцэзіі днём малітвы за выхавацеляў, выкладчыкаў і клерыкаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Духоўная семінарыя – гэта месца навучання будучых святароў, дзе развіваецца духоўнасць, набываюцца веды і ўдасканальваюцца навыкі, неабходныя для служэ…
Чаканне нашых самых любімых свят можа быць розным. Асноўнае і найглыбейшае вымярэнне – гэта падрыхтоўка сэрца, каб яно было заўсёды адкрытым на Езуса Хрыста, які прыходзіць з любоўю. Адвэнт у гэтым годзе распачынаецца ў Касцёле ў нядзелю 30 лістапада. У падрыхтоўцы да свят Божага Нараджэння людзі не заўсёды засяроджваюцца на найважнейшым. Вельмі часта ўвага канцэнтруецца на набыцці падарункаў…
Св. Імша падыходзіла да завяршэння. Міколка стаяў побач з роднымі і беражліва трымаў у руках адвэнтавы вянок, сабраны разам з бацькамі. Яловыя лапкі крыху шчыпалі за пальцы, але хлопчыку гэта не замінала. Сярод хвойных галінак хаваліся бліскучыя шарыкі. Галоўным атрыбутам у вянку былі чатыры добра замацаваныя чырвоныя свечкі. Матуліны рукі асцярожна падштурхнулі хлопчыка наперад, і ён разам з…
Калі за вокнамі халадзее, а ў адвэнтавым вянку запальваюцца першыя свечкі, прыходзіць час асаблівых традыцый. “Слоічак добрых спраў” – гэта не проста прыгожы прадмет інтэр’еру, а спосаб напоўніць кожны дзень чакання Раства святлом, дабрынёй і любоўю. Адвэнт яшчэ называюць падарожжам у чаканні Каляд, паколькі гэта перыяд духоўнай падрыхтоўкі да сустрэчы з нованароджаным Езусам Хрыстом. Хрысціян…
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя – адзіная дзеючая ў Беларусі – размяшчаецца ў будынку былога кляштара айцоў бернардынаў, узведзенага ў XVII стагоддзі. Яе гісторыя бярэ пачатак у 1990 годзе. Пачаткі “Семінарыя пачала дзейнічаць у вельмі сціплых умовах, – узгадвае арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, які стаяў ля вытокаў утварэння духоўнай навучальнай установы. – Мы маглі карыста…
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне сёлета адсвяткавала 35-годдзе з часу свайго заснавання. Чым адметная гэтая духоўная навучальная ўстанова ў Касцёле ў Беларусі? У інтэрв’ю для “Слова Жыцця” новапрызначаны рэктар семінарыі кс. Ян Раманоўскі распавядае аб прынцыпах падрыхтоўкі кандыдатаў да святарства і перайманні досведу Паўсюднага Касцёла. – Кс. Ян, пасаду прэфекта гродзенс…
40-вы Сусветны дзень моладзі ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца сёлета на дыяцэзіяльным узроўні 23 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету. Яго тэмай абраны словы Езуса, узятыя з Евангелля: “Але і вы сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною” (Ян 15, 27). “Мы жывём у час хуткіх змен, напружанняў, культурных выклікаў і духоўных сумненняў. Свет часта прапануе простыя, але пустыя адказы. Аднак…
Скрыпачка Ганна Верхаводкіна ўпэўнена, што кожны чалавек атрымаў ад Госпада талент. У кагосьці гэта здольнасць пісаць цудоўныя карціны ці вершы, у іншага – уменне выслухаць і падтрымаць у складаную хвіліну. У разнастайнасці пакліканняў дзяўчына бачыць моц чалавецтва і сцвярджае, што задача кожнага чалавека распазнаць, памнажаць і дзяліцца сваімі талентамі. Дар раскрываецца праз дзейнасць Памк…
Распазнаць Караля “А людзі стаялі і глядзелі” (Лк 23, 35a), – напісаў евангеліст Лука пра Крыжовы шлях Хрыста. І гэта, як аказалася, была самая пабожная тады форма ўдзелу ў агоніі Пана Езуса. Побач прысутнічалі п’яныя жаўнеры, якія ганебна дзялілі сціплае адзенне нявінна асуджанага. Здалёк здзекаваліся са свайго Збаўцы тыя, хто па сваёй пасадзе і ведах павінны былі б стаць на калені і маліць Б…
Як плённа перажыць Адвэнт Сёлета Адвэнт у Каталіцкай Царкве лацінскай традыцыі распачынаецца 30 лістапада. Чуем у літургіі на гэты дзень: “Апраніцеся Панам Езусам Хрыстом і не дагаджайце целу ў пажадлівасці” (Рым 13, 14). Разумеем, што павінны паводзіць сябе прыстойна і ўстрымлівацца ад благога. Але што канкрэтна мы мусім рабіць, каб плённа перажыць Адвэнт? Паслухаем таксама некалькі парад айц…
Дарагія Чытачы! Пінская дыяцэзія адзначыла сотую гадавіну з дня свайго заснавання. Стагоддзе гісторыі, веры і духоўнай супольнасці стала не толькі нагодай для радаснага святкавання, але і роздумам над багатай гісторыяй і духоўнай спадчынай Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Для ўсёй супольнасці вернікаў у нашай краіне гэтая падзея паслужыла падставай для духоўнага абнаўлення і разважанняў пра жыцц…
Леў І быў першым Папам Рымскім, празваным Вялікім. Ён вылучаўся багатай эрудыцыяй, валодаў дыпламатычнымі здольнасцямі, якія шырока выкарыстоўвалі Пантыфікі і кіраўнікі дзяржаў. Літургічны ўспамін св. Льва Вялікага адзначаецца ў Касцёле 10 лістапада. У час пантыфікату папы Льва І (440–461 гг.) узнікалі разнастайныя тэалагічныя спрэчкі. Каб абараняць чысціню веры, Святы Айцец мусіў супраціўляц…
Ікона – цуд, ікона – яднанне. Менавіта так можна назваць абраз Маці Божай Жыровіцкай, перад якой сотні гадоў маліліся праваслаўныя, грэка- і рыма-католікі. Ён з’яўляецца не толькі сваеасаблівай візітоўкай вернікаў Беларусі, але агульнай яднаючай спадчынай хрысціянскіх канфесій краіны. Цуднае з’яўленне З’яўленне іконы адсылае нас у далёкае XV стагоддзе. Паводле царкоўнага падання, гэта адбылос…
Традыцыяй нашай парафіі стала наведванне святых месцаў у Беларусі. Першую такую пілігрымку арганізаваў былы пробашч дзятлаўскай парафіі кс. Здзіслаў Пікула. Тады мы наведалі восем касцёлаў: Будслаў, Мосар, Міхалішкі, Гервяты, Варону, Варняны, Астравец, Гудагай. Сёлета нашым пробашчам кс. Андрэем Лішко была арганізавана пілігрымка на Піншчыну. Група з парафіі ў складзе 60 чалавек наведала чатыры…
Амаль у кожнага чалавека ёсць сваё хобі – і святары не выключэнне. Адны ходзяць на рыбалку, другія калясяць па Беларусі на матацыкле… Кс. канонік Станіслаў Лабан з Беняконяў займаецца сельскай гаспадаркай, гадуе разнастайных жывёл. Святар-гаспадар “Паходжу я з вёскі. Мае бацькі мелі вялікую гаспадарку, працавалі ў калгасах – трэба было ім дапамагаць. Напэўна, адтуль і пайшла любоў да жывёл, –…
На галоўныя юбілейныя ўрачыстасці, якія адбываліся ў Пінску і Брэсце, прыбыў спецыяльны прадстаўнік папы Льва XIV кардынал Клаўдыа Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. Іерарх перадаў вернікам ад Святога Айца гарачае прывітанне з Ватыкана і запэўніў у яго айцоўскай любові. “Стогадовы юбілей Пінскай дыяцэзіі з’яўляецца для нас нагодай, каб выказаць падзяку Пану Богу за Я…
“Кожны дзень мы сустракаем убогіх або збяднелых людзей, а часам нам самім можа здарыцца мець менш, страціць тое, што калісьці здавалася нам стабільным: кватэру, дастатковую колькасць ежы на кожны дзень, доступ да медыцынскай дапамогі, добры ўзровень адукацыі і інфармацыі, свабоду веравызнання і свабоду слова”, – піша папа Леў ХІV у пасланні на Сусветны дзень убогіх, які сёлета адзначаецца ў Кат…
Візуалізацыя генеалагічнай інфармацыі дапамагае хутка зразумець структурныя сувязі паміж пакаленнямі, а таксама спрашчае ўспрыманне вынікаў даследавання для шырокай аўдыторыі. Яркае і эфектыўнае адлюстраванне пераводзіць масіў фактаў у наглядныя схемы, якія можна аналізаваць і пашыраць. Перавагі анлайн афармлення радаводу – гнуткасць, однаўляемасць і даступнасць; афлайн фарматы – гэта трывалас…
Рух да неба Езус размаўляе з садукеямі, якія адхілялі праўду аб уваскрасенні і не згаджаліся з фарысеямі і звычайнымі людзьмі, лічыўшымі яго працягам зямнога жыцця. Хрыстос хоча скіраваць іх мысленне і позірк на невядомую рэчаіснасць. Ён паказвае, што інтэрпрэтацыя садукеяў памылковая, і прыгадвае ім фрагмент Торы: “А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра палаючы куст, калі…
Дзеянне і чаканне Каб распавесці пра прыйсце Госпада, прарок Малахія выкарыстоўвае, так бы мовіць, сельскагаспадарчую метафару, зразумелую жыхарам Блізкага Усходу. Сонца, з якім старазапаветны аўтар параўноўвае Бога, можа быць бязлітасным і спальваць расліннасць, а можа быць лагодным і прыносіць жыццё. Прарок гаворыць: “Вось прыйдзе дзень, палаючы быццам печ. Тады ўсе ганарлівыя і бязбожныя ст…
Дарагія Чытачы! Хрысціянская сям’я, якую яшчэ ІІ Ватыканскі сабор назваў “хатнім Касцёлам”, спаўняе ў справе евангелізацыі ключавую ролю. Гэта асабліва важна сёння, калі мы назіраем няўвагу да звычаяў, хрысціянскіх традыцый і каштоўнасцей. Толькі моцная Богам сям’я здольная перадаваць усім сваім членам веру ў любячага Бога і развіваць мадэль асабістага, супольнага і грамадскага жыцця. Моцная Бо…
Гісторыя Касцёла перадае, што былі такія святыя, да якіх прыходзілі чыстцовыя душы. Дзякуючы сваёй вялікай чуласці да духоўнага свету, гэтыя святыя былі здольныя бачыць душы памерлых, уступаць з імі ў кантакт і нават весці размовы. Успамін усіх памерлых вернікаў адзначаецца ў Касцёле 2 лістапада. Многія людзі атрымалі ласкі праз заступніцтва св. Айца Піо з П’етрэльчыны. Сам святы пры жыцці лі…
26 кастрычніка прыпадае першая гадавіна інгрэсу біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя. Пра тое, якімі былі пачаткі і які курс абраў ардынарый у пастырскім служэнні, – у спецыяльным інтэрв’ю для “Слова Жыцця”. – Экцэленцыя, якім быў для Вас першы год служэння на пасадзе біскупа? – Гэты год я ўспрымаю як вялікі дар Божай міласэрнасці і як шлях вучня. Ён быў насычаны сустрэчамі, адкрыццямі, малі…
З 7 па 9 лістапада ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе малітоўны кангрэс у абарону жыцця. Мерапрыемства праводзіцца ў Беларусі ўжо ў пяты раз. З чаго пачалося Упершыню малітоўны кангрэс у абарону жыцця прайшоў у Навагрудку ў 2021 годзе. Ідэя была запазычана ў Human Life International – найбуйнейшай prolife-арганізацыі (pro life з англ. “за жыццё”) з цэнтрам у Аўстрыі, якая мае…
“Я – уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі” (Ян 11, 25–26). Словы Езуса Хрыста з Евангелля асвойваюць нас з тэмай смерці, дапамагаюць зразумець і прыняць гэтую непазбежную частку жыцця. “Калі чалавек прыходзіць да цябе са сваім болем, хочацца падарыць яму сваю ўвагу і цяпло”, – дзеліцца Ксенія Адамовіч, якая кіруе а…