Skip to main content
Логотип

Слова Рэдактара

Дарагія Чытачы!

Пінская дыяцэзія адзначыла сотую гадавіну з дня свайго заснавання. Стагоддзе гісторыі, веры і духоўнай супольнасці стала не толькі нагодай для радаснага святкавання, але і роздумам над багатай гісторыяй і духоўнай спадчынай Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Для ўсёй супольнасці вернікаў у нашай краіне гэтая падзея паслужыла падставай для духоўнага абнаўлення і разважанняў пра жыццё Касцёла, а таксама для ўсведамлення таго, што мы пакліканы не толькі ўспамінаць мінулае, але і разам будаваць будучыню. Кожны з нас, незалежна ад узросту ці стану жыцця, запрошаны да больш глыбокіх адносін з Хрыстом і да сведчання веры перад светам. Мы супольна нясём адказнасць за Касцёл.

Ад шчырага сэрца дзякуем Богу за 100 гадоў Пінскай дыяцэзіі. З верай чакаем 35-й гадавіны заснавання нашага лакальнага Касцёла, што выпадае на наступны год.

Няхай гісторыя Касцёла будзе для нас натхненнем, а яго будучыня – агульнай адказнасцю!