Skip to main content

Успамінаем памерлых у 2020 г. святароў, якія служылі ў Гродзенскай дыяцэзіі

lights 1088141 12802020 год быў сапраўды цяжкім з кожнага пункту гледжання. Пандэмія каранавірусу цалкам змяніла душпастырскія планы ў нашай дыяцэзіі.

На жаль, у гэты час адышло таксама некалькі руплівых святароў, якія працавалі раней або зараз у нашым мясцовым Касцёле. Частка з іх адышла, мяркуючы па-чалавечы, заўчасна…

У апошнія гадзіны года, які завяршаецца, хочам яшчэ раз узгадаць іх імёны, каб выклікаць у нашай памяці сустрэчы з імі і тое дабро, якое дзякуючы іх служэнню мы атрымалі, а таксама заахвоціць да малітвы, просячы добрага Бога аб вечным жыцці для іх. 

Кс. Павел Барысевіч, адміністратар парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні

borysiewicz

Ксёндз Павел Барысевіч неспадзявана адышоў у вечнасць 17 лютага. З маладым святаром развітвалася мноства вернікаў з яго роднай парафіі, а таксама парафій, дзе ён на працягу амаль 10 гадоў святарства служыў, – у Гродне, Радуні, Ашмянах, Дварцы, Наваельні. Святар быў пахаваны каля яго роднага касцёла святых Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат).

Кс. канонік Алег Дуль, пробашч парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску і дэкан Ваўкавыскага дэканату

alegdul

Ксёндз канонік Алег Дуль неспадзявана адышоў у жыццё вечнае 3 красавіка. Днём раней памёр яго бацька, а праз некалькі месяцаў і маці. Святар быў пахаваны каля касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску, у якім апошнія 13 гадоў быў пробашчам i прычыніўся да яго будаўніцтва. 

А. Леон Вітэк OMI, былы пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы

witekk

Айцец Леон Вітэк OMI адышоў да Пана 9 чэрвеня ў Чэнстахове (Польшча). У 1995-2014 гг. ён быў пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай) каля Гродна. Святару было 86 гадоў.

Кс. канонік Тадэвуш Качан, былы пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Канвелішках

kaczan

Ксёндз канонік Тадэвуш Качан адышоў у вечнасць 19 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат). Святар быў пахаваны на парафіяльных могілках у Канвелішках (Радунскі дэканат), дзе ў 2004-2018 гг. быў пробашчам.

Кс. прэлат Юзаф Трубовіч, рэзідэнт парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне

trubovicz 13

Ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч адышоў у вечнасць 26 чэрвеня на 95-м годзе жыцця, у святарстве правёў амаль 64 гады. Быў найстарэйшым каталіцкім святаром у Беларусі. Пахаваны каля касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне, дзе прабываў са снежня 1999 г. 

Кс. Генрых Куляшэвіч SDB, першы і шматгадовы пробашч адроджанай парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні

kulaszewicz

Адышоў у вечнасць 6 кастрычніка ва ўзросце 92 гадоў. Пахаванне спачылага святара, які стаў першым пробашчам адроджанай у Смаргоні парафіі св. Міхала Арханёла, дзе ён аддана нёс душпастырскае служэнне на працягу 13 гадоў, прайшло ў парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў Сувалках (Польшча), дзе ён прабываў апошнія гады. 

Кс. канонік Юзаф Ганьчыц, пробашч парафіі Святой Сям’і ў Лідзе

ganczyc 2

Ксёндз канонік Юзаф Ганьчыц адышоў па ўзнагароду да Пана 13 кастрычніка з-за ўскладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй. Быў пахаваны каля лідскай святыні, якая была ўзведзена дзякуючы яго старанням. У гэтым годзе ён адзначаў юбілей 60-годдзя і 25-годдзя святарства. 

Кс. Казімір Гваздовіч, былы пробашч парафіі святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы 

gwozdowicz

Ксёндз Казімір Гваздовіч адышоў у вечнасць 24 снежня на 66-м годзе жыцця ў Літве. Святар працяглы час служыў у Беларусі. Нёс служэнне ў парафіях на тэрыторыі сучасных Гродзенскай і Віцебскай дыяцэзій. 

Дзякуючы Пану Богу за дар гэтых святароў, якія вялі нас да Яго, молімся, каб яны атрымалі сваю ўзнагароду. Няхай міласэрны Бог адчыніць ім брамы раю! 

Кс. Юрый Марціновіч