З 9 па 11 верасня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) прайшлі рэкалекцыі для святароў.
У духоўных практыкаваннях удзельнічала больш за 30 святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
Правёў рэкалекцыі вікарый парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) а. Казімір Мараўскі ОСD. Удзельнікі разважалі на тэму святарскага жыцця.
Таксама рэкалекцыі былі для святароў дапамогай у тым, каб паглыбіць сваю духоўнасць і спаўняць сваё служэнне яшчэ больш старанна.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі