Супольнасць салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляе, што 6 кастрычніка ва ўзросце 92 гадоў адышоў у вечнасць ксёндз Генрых Куляшэвіч, салезіянін, першы і шматгадовы пробашч адроджанай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Пахаванне спачылага святара адбудзецца ў пятніцу 9 кастрычніка ў 12.00 ў парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў Сувалках (Польшча).
Ксёндз Генрых Куляшэвіч стаў першым пробашчам адроджанай у Смаргоні парафіі святога Міхала Арханёла, дзе аддана нёс душпастырскае служэнне на працягу 13 гадоў.
Cалезіяне ксяндза Боско ў Беларусі запрашаюць святароў, кансэкараваных асоб, вернікаў і ўсіх, хто ведаў ксяндза Генрыха Куляшэвіча, на святую Імшу за супакой душы памерлага, цэлебрацыя якой адбудзецца ў пятніцу 9 кастрычніка ў 18.00 ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…