9 чэрвеня ў Чанстахове (Польшча) адышоў да Пана а. Леон Вітэк OMI, які доўгі час служыў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай) каля Гродна. Святару было 86 гадоў.
А. Леон Вітэк нарадзіўся 23 сакавіка 1934 г. у сям’і Станіслава і Саламеі Вітэкаў у Здунах каля Кратошына. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 18 сакавіка 1962 г. з рук арцыбіскупа Антонія Бараняка з супольнасці місіянераў аблатаў Марыі Беззаганнай.
Пасля пасвячэння служыў у Люблінцы, а затым, між іншым, у парафіях у Міломлыне, Белагардзе, Гожуве-Велькапольскім, Вроцлаве, Кендзежыне-Козле, Гданьску.
У 1995 г. распачаў працу ў Беларусі.
Да 2014 г. а. Леон быў пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай) Сапоцкінскага дэканату. Таксама шмат гадоў спавядаў студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Святар застаўся ў памяці вернікаў як знакаміты спаведнік, айцец з добрым сэрцам і нязгаснай усмешкай на твары.
Вечны супакой дай яму, Пане...