Skip to main content

Адышоў у вечнасць кс. Ян Варанецкі

candles 492171 1280 2 10 1

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 12 верасня ва ўзросце 34 гадоў адышоў у вечнасць кс. Ян Варанецкі, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.

Інфармацыя аб пахаванні будзе пададзена пазней.

photo 2025 09 12 15 00 32

Ксёндз Ян Варанецкі нарадзіўся 15 ліпеня 1991 г., паходзіў з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат).

Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 4 чэрвеня 2016 г. у Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч. Быў вікарыем парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, затым гродзенскіх парафій Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (дэканат Гродна-Захад) і св. Францішка Ксаверыя (катэдра, дэканат Гродна-Усход).

У ліпені 2024 г. стаў пробашчам ашмянскай парафіі св. Міхала Арханёла.

Даручым спачылага Божай міласэрнасці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі