Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Адбылося пахаванне маладога святара кс. Паўла Барысевіча

20 Лютага 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 20 Лютага 2020

pahavanne b 5019 лютага адбылося пахаванне кс. Паўла Барысевіча, адміністратара парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат).

Развітанне са спачылым і пахаванне каля яго роднай святыні прайшло ў парафіі святых Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат).

З маладым святаром, які памёр 17 лютага з самага ранку, развітвалася мноства вернікаў з яго роднай парафіі, а таксама парафій, дзе ён на працягу амаль 10 гадоў святарства служыў, – у Гродне, Радуні, Ашмянах, Дварцы, Наваельні.

Прысутнічала больш за 100 святароў, сёстры законныя, гродзенскія біскупы і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Каля труны, якая згодна з рытуалам пахавання духавенства ставіцца інакш, чым у выпадку свецкіх людзей – а менавіта галавой да алтара, – быў пастаўлены здымак спачылага.

Пахавальную Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх адзначыў, што гэтая заўчасная смерць маладога святара з’яўляецца вялікім болем для мясцовага Касцёла і вялікай стратай. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што кс. Павел Барысевіч страціў сваё жыццё для Хрыста – страціў, але не прайграў. Ён выйграў, перамог у Тым, хто ўжо ў святым хросце апрануў яго ў адзенне несмяротнасці.

pahavanne b 35

У гаміліі Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі звярнуў увагу, што спачылы святар “пражыў мала гадоў, зведаў шмат клопатаў”: рамонт касцёла і плябаніі ў Наваельні, а найперш клопат пазнання болю і цярпення. Іерарх дадаў, што каго Пан любіць, таму і дае крыж.

“Яго маладыя рукі, напэўна, не стаміліся ўзносіць Цела і Кроў Пана над алтаром, а вочы – глядзець на тых, хто патрабуе дотыку Бога”, – сказаў дапаможны біскуп.

Іерарх падкрэсліў, што смерць Хрыста яшчэ больш з’яднала Яго вучняў. “І гэтая смерць, якая нас сёння тут сабрала, можа з’яднаць нас, бо толькі разам, толькі будучы бліжэй адзін да аднаго, мы можам супольна сустракаць штодзённасць, і нашу святарскую, і парафіяльную”, – заўважыў ён

Перад абліччам смерці кожнага святара, а тым больш тады, калі ён адыходзіць у маладым узросце і, мяркуючы па-чалавечы, занадта рана, набываюць асаблівае гучанне словы малітвы св. Амброзія з Медыялана: “Пане, не плачу, што ў мяне яго забраў, але дзякую Табе за тое, што мне яго даў”. 

Таму вернікі, якіх так шмат сабралося ў гэты дзень у старадаўняй прыгожай святыні вакол труны, дзякавалі Богу за ксяндза Паўла, якога Усемагутны паставіў на іх шляху.

Яны дзякавалі за яго святарскае сэрца, добрае і любячае, як падкрэслівалі вернікі, калі ён служыў ім кожны дзень. Дзякавалі за яго святарскія вусня, якія абвяшчалі Божае слова, слова Праўды, а таксама нагадвалі і паказвалі шлях да неба, да дома Айца. Дзякавалі за яго святарскія рукі, якія ўдзялялі адпушчэнне грахоў, Цела Хрыста і благаслаўлялі. Дзякавалі за яго сведчанне ва ўсім святарскім служэнні...

pahavanne b 25

Гэтая заўчасная смерць маладога святара, служэнне якога з самага пачатку было пазначана хваробай і цярпеннем, з’яўляецца таксама для нас усіх навукай і перасцярогай, што мы павінны быць заўсёды падрыхтаваны да сустрэчы з Панам.

“Бог схаваў ад нас гадзіну смерці, каб мы кожны дзень яе чакалі”, – казаў св. Аўгустын. Таму аб Божым Валадарстве трэба маліцца, для яго трэба працаваць і цярпець.

Глыбока верым, што цярпенні, якія ў хваробе спазнаў ксёндз Павел, не адлучылі яго ад любові Бога, аб’яўленай і дадзенай кожнаму праз Езуса Хрыста, адзінага Збаўцу чалавека. Таму кажам ксяндзу Паўлу з верай і надзеяй: “Жыві ў Хрысце навекі!”

Ксёндз Павел Барысевіч нарадзіўся 10 красавіка 1984 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча 16 лістапада 2010 года ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Пасля пасвячэння служыў вікарыем у парафіi св. Юзафа ў Гродне, парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні, парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, адміністратарам парафіі Божага Цела ў Дварцы. З 2015 года і да моманту смерці з’яўляўся адміністратарам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні. Ужо на працягу доўгага часу меў праблемы са здароўем.

pahavanne_b_21 Download pahavanne_b_21
pahavanne_b_22 Download pahavanne_b_22
pahavanne_b_23 Download pahavanne_b_23
pahavanne_b_24 Download pahavanne_b_24
pahavanne_b_25 Download pahavanne_b_25
pahavanne_b_26 Download pahavanne_b_26
pahavanne_b_27 Download pahavanne_b_27
pahavanne_b_28 Download pahavanne_b_28
pahavanne_b_29 Download pahavanne_b_29
pahavanne_b_30 Download pahavanne_b_30
pahavanne_b_31 Download pahavanne_b_31
pahavanne_b_32 Download pahavanne_b_32
pahavanne_b_33 Download pahavanne_b_33
pahavanne_b_34 Download pahavanne_b_34
pahavanne_b_35 Download pahavanne_b_35
pahavanne_b_36 Download pahavanne_b_36
pahavanne_b_37 Download pahavanne_b_37
pahavanne_b_38 Download pahavanne_b_38
pahavanne_b_39 Download pahavanne_b_39
pahavanne_b_40 Download pahavanne_b_40
pahavanne_b_41 Download pahavanne_b_41
pahavanne_b_42 Download pahavanne_b_42
pahavanne_b_43 Download pahavanne_b_43
pahavanne_b_44 Download pahavanne_b_44
pahavanne_b_45 Download pahavanne_b_45
pahavanne_b_46 Download pahavanne_b_46
pahavanne_b_47 Download pahavanne_b_47
pahavanne_b_48 Download pahavanne_b_48
pahavanne_b_49 Download pahavanne_b_49
pahavanne_b_50 Download pahavanne_b_50

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Віталій Сямёнаў

 

0
  • #вечны супакой(26)
Створана 20 Лютага 2020
Абноўлена 28 Лютага 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя