Skip to main content

Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа

2025 09 11 0103 2 result

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 верасня прыняў даверчыя граматы новых паслоў, якія прыбылі з дыпламатычнай місіяй у Беларусь. У іх ліку і новы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа.

Звяртаючыся да дыпламатаў, Прэзідэнт запэўніў, што ў Беларусі заўсёды рады тым, хто нацэлены на ўмацаванне мастоў дружбы, паважае народ і суверэнітэт Беларусі.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ў міры і згодзе жывуць прадстаўнікі 130 нацыянальнасцей і 25 канфесій: «Дзякуючы праводзімай палітыцы грамадскага адзінства і глыбокім традыцыям у нас няма канфліктаў на этнічнай і рэлігійнай глебе. Даражым гэтым і ганарымся».

Гаворачы пра адносіны Беларусі і Ватыкана, Прэзідэнт падкрэсліў, што яны заснаваны на ўзаемнай павазе, дыялогу і традыцыйных каштоўнасцях.

«Бачу значны патэнцыял для аб'яднання нашых намаганняў у імя міру ў Еўропе і на планеце»,— заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар запэўніў, што ў Беларусі гатовы абмяркоўваць любыя пытанні глабальнага і двухбаковага фармату з новым прадстаўніком Пантыфіка ў Беларусі.

Акрамя пасланніка Папы даверчыя граматы Прэзідэнту таксама ўручылі паслы В'етнама, Малі, Мальтыйскага ордэна, Нігера, Славакіі, Судана і Эфіопіі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў дыпламатам поспехаў і моцнага здароўя.

Паводле belta.by