У гродзенскай парафіі Святога Духа адкрылася моладзевая зала

21 верасня ў гродзенскай парафіі Святога Духа (мікрараён Альшанка) адбылося ўрачыстае адкрыццё моладзевай залы “Arca”. Зала знаходзіцца пры парафіяльнай святыні.
Абрад благаслаўлення залы здзейсніў пробашч кс. канонік Павел Салабуда ў прысутнасці іншых святароў, законных сясцёр і маладых вернікаў парафіі.
Вольга Ляховіч, якая паведаміла нам пра гэтую падзею, называе яе “хаця і невялікім, але значным мерапрыемствам”, а словы пробашча, у якіх ён заахвоціў моладзь “перадаць спадчыну сваім малодшым братам і сёстрам”, – “не проста пажаданнем, а даручанай альшанскай моладзі місіяй, якая сведчыць пра вялікую надзею, ускладзеную парафіяй на моладзь, прызнаннем патэнцыялу, энтузіязму і адказнасці моладзі за тое, каб быць прыкладам для іншых”.

“Для маладых вернікаў парафіі наяўнасць уласнай залы “Arca” – велізарны крок наперад. Цяпер у іх з’явілася сваё месца не толькі для супольнай малітвы, але і для малітоўных вечароў, вывучэння катэхізісу, а галоўнае – для таго, каб быць разам у вольны час. Менавіта гэта стварае ўмовы для шчырых і моцных адносін, – кажа Вольга Ляховіч. – Пасля благаслаўлення новая “Arca” адразу ж напоўнілася жыццём, смехам і энергіяй маладой супольнасці”.
У дзень адкрыцця залы былі танцы, размовы каля грыля, магчымасць правесці час у коле сяброў.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі



28 мая ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбылося вялікае свята. У гэты дзень святую Камунію ў першы раз прынялі тры групы маленькіх вернікаў, агульны лік якіх склаў каля 200 чалавек.
6 верасня, у першую нядзелю восені, як і кожны год, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) благаслаўляліся школьныя прылады. У гэты дзень парафію наведаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
23 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, больш за 50 маладых людзей у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прынялі сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
6 верасня, у першую нядзелю восені, як і кожны год, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) благаслаўляліся школьныя прылады. У гэты дзень у парафію прыбыў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
16 жніўня ў гродзенскую парафію Святога Духа (Альшанка) былі ўнесены рэліквіі бл. ксяндза Ежы Папялушкі, мучаніка і вялікага змагара за праўду і свабоду.
Летні час у Касцёле асацыюецца з пешымі пілігрымкамі, якія з’яўляюцца своеасаблівым спосабам евангелізацыі. Сёлета гэты час адрозніваецца ад таго, што быў у мінулыя гады.
19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, на святой Імшы ўвечары ў капліцы парафіі Святога Духа ў гродзенскім мікрараёне Альшанка прысутнічала вялікая колькасць мужчын. Пасля супольнай Эўхарыстыі ўжо другі год запар адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якога мужчыны разам памаліліся Ружанец.
7 сакавіка ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прайшоў майстар-клас па маляванні пад кіраўніцтвам мастачкі Надзеі Бука. На сустрэчу былі запрошаны дзеці ад 6 да 14 гадоў.
Праект “творчая субота” дзейнічае пры маладой парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) другі год і карыстаецца папулярнасцю.
Да частай малітвы і глыбейшага ўсведамлення дзеяння Божай ласкі ў штодзённым жыцці заахвоціў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі ў Папяльцовую сераду.
Час перад Вялікім постам здаўна лічыцца карнавальным. Таму ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) 16 лютага адбылася гучная забава для дзяцей.