Skip to main content

Карнавал для дзяцей адбыўся ў гродзенскай парафіі Святога Духа

w galuza 8Час перад Вялікім постам здаўна лічыцца карнавальным. Таму ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) 16 лютага адбылася гучная забава для дзяцей.

Усе ўдзельнікі заахвочваліся прыйсці на мерапрыемства ў карнавальных касцюмах.

Чырвоны Капялюшык, Мікі Маус, Арлекіна, Лекар, Мухамор, анёлы, прынцэсы, прынцы і шмат іншых постацяў завіталі на гэтае свята.

На працягу некалькіх гадзінаў дзяцей чакалі разнастайныя гульні і конкурсы, падчас якіх кожны мог паказаць не толькі свае здольнасці, але і ўменне супрацоўніцтва ў групе. Дзеці гулялі ў пошук скарбаў, праходзілі праз перашкоды, дэманстравалі свае веды пра казачных персанажаў. Ніхто не застаўся без увагі, кожны змог праявіць сябе ці ў конкурсах, ці ў танцах.

Скончылася мерапрыемства супольнай малітвай і салодкім пачастункам. Дарослыя і дзеці вярталіся дадому з вялікім уражаннем і задавальненнем.

С. Вікторыя Галуза