Біскуп Кашкевіч у адпустовую ўрачыстасць у катэдры: святы Францішак Ксаверый – узор для ўсіх хрысціян
3 снежня ў катэдры ў Гродне адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар галоўнага апекуна гэтага касцёла – св. Францішка Ксаверыя.
Адпустовую Імшу ў катэдральнай святыні, маці ўсіх касцёлаў Гродзенскай дыяцэзіі, узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
На малітве сабраліся святары, а таксама жыхары Гродна, каб праз заступніцтва апекуна катэдры прадставіць свае інтэнцыі Пану Богу.
У гаміліі біскуп падкрэсліў, што святога Францішка да сённяшняга дня часта называюць другім пасля апостала Паўла вестуном Евангелля, і ў гэтым шмат праўды, бо лічыцца, што гэты вялікі місіянер ахрысціў каля 20 тысяч чалавек.
“Незвычайна глыбокая вера святога Францішка Ксаверыя, яго руплівасць, працавітасць, вялікая адвага і ахвярнасць з’яўляюцца пазачасавым, заўсёды актуальным узорам для наследавання не толькі для місіянераў, але і для ўсіх хрысціян”, – дадаў іерарх.
Біскуп падкрэсліў, што кожны ахрышчаны чалавек як вызнаўца Езуса Хрыста пакліканы даваць сведчанне веры і дзяліцца ёю з тымі, да каго пасылае яго Бог.

Па словах пастыра Касцёла на Гродзеншчыне, Пан аказаў святому Францішку Ксаверыю вялікую ласку, даў яму спазнаць сваю бясконцую боскую любоў, дазволіў адкрыць, які вялікі скарб дар збаўлення, які Хрыстус дае кожнаму чалавеку.
“Жыццё святога місіянера было адказам на дар Божай любові. Гэтую любоў Францішак Ксаверый не мог захаваць для сябе, а хацеў, каб яе адкрыў і спазнаў увесь свет. Няхай гэтае жаданне адкрываць Божую любоў і дзяліцца ёю з бліжнімі ажыўляе кожнага і кожную з нас”, – сказаў іерарх.
На Эўхарыстыі біскуп Кашкевіч маліўся да Добрага Бога з просьбай аб тым, каб святы Францішак Ксаверый выпрасіў для ўсіх вернікаў дыяцэзіі ласку быць сведкамі любові Пана ў сваіх сем’ях, у месцах вучобы і працы, у супольнасці Касцёла і грамадстве.
На заканчэнне Імшы пробашч парафіі кс. канонік Ян Кучынскі падзякаваў усім за дар супольнай малітвы і ўдзел у сёлетняй адпустовай урачыстасці.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Андрэй Юхнік

12 чэрвеня ў парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне адзначалася адпустовая ўрачыстасць. У гэты дзень прыпадае літургічны ўспамін апякункі парафіяльнай супольнасці.

«Сёлета ва ўмовах пандэміі COVID-19 магчымасць атрымання поўнага адпусту для памерлых вернікаў працягваецца на ўвесь месяц лістапад з дастасаваннем спраў і ўмоў для бяспекі вернікаў», — гаворыцца ў спецыяльным Дэкрэце Апостальскай Пенітэнцыярыі, апублікаваным 22 кастрычніка, ва ўспамін святога Яна Паўла ІІ.
22 кастрычніка ў парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага адзначылі адпустовую ўрачыстасць.
15 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат) прайшла адпустовая ўрачыстасць.
7 кастрычніка ў парафіі св. Юрыя ў Варнянах (Астравецкі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Да гэтага дня вернікі супольнасці па ініцыятыве пробашча кс. Віктара Захарэўскага рыхтаваліся з дапамогай навэнны.
З нагоды ўспаміну св. Францішка Асізскага, які Касцёл адзначае 4 кастрычніка, у парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах (Ашмянскі дэканат), дзе знаходзіцца абраз святога Францішка, прайшла адпустовая ўрачыстасць.
У першую нядзелю кастрычніка ў парафіі святога Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай. У бакавым алтары касцёла змешчаны абраз Маці Божай Ружанцовай, які вернікі асабліва ўшаноўваюць.
29 верасня ў касцёле ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Міхала Арханёла, галоўнага апекуна парафіі.
26 верасня касцёл святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы сабраў на парафіяльную ўрачыстасць у гонар сваіх апекуноў вялікую колькасць вернікаў.
Святой Імшой апоўначы распачалося святкаванне адпустовай урачыстасці ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара).
8 верасня парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная) адзначыла адпустовую ўрачыстасць.
29 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. У многіх святынях нашай краіны аддаецца пашана гэтым апосталам, якія стаялі ля пачаткаў Касцёла. У гэты дзень Касцёл ушаноўвае іх мучаніцтва. Святыя Пётр і Павел, хоць і прымалі цярпенне ў розны час, заўсёды былі адным.
12 чэрвеня ў новай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне адбылася першая адпустовая ўрачыстасць. У гэты дзень прыпадае літургічны ўспамін апякункі парафіяльнай супольнасці.
4 сакавіка ў гродзенскім касцёле св. Францішка Ксаверыя сабраўся на малітве генеральны капітул, апекуном якой з’яўляецца святы каралевіч Казімір. Традыцыйна ў гэты дзень ушанавалі апекуна Гродзенскай дыяцэзіі.