Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Адпустовая ўрачыстасць упершыню адбылася ў гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай

14 Чэрвеня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 14 Чэрвеня 2020

bernackaj 5812 чэрвеня ў новай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне адбылася першая адпустовая ўрачыстасць. У гэты дзень прыпадае літургічны ўспамін апякункі парафіяльнай супольнасці.

Урачыстая святая Імша з гэтай нагоды адбылася на месцы спачыну расстраляных падчас Другой сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпска ў Навумавічах каля Гродна.

Як падкрэсліваюць гісторыкі, у гэтым месцы ў велізарных магілах можа спачываць больш за тры тысячы чалавек, найлепшы цвет грамадства – інтэлігенцыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, духавенства.

bernackaj 86

Сярод гэтых ахвяр была таксама Мар’яна Бярнацкая, якая была беатыфікавана 13 чэрвеня 1999 г. Папам Янам Паўлам ІІ у Варшаве сярод 108 благаслаўлёных мучанікаў Другой сусветнай вайны.

На Эўхарыстыі ў лесе, які з’яўляецца нямым сведкам тых трагічных падзей, сабраліся вернікі новай парафіі. Яны дзякавалі ўсім сведкам веры за іх вялікую адвагу, за тое, што здолелі дасканала выкарыстаць сваё “тут” і “цяпер”.

Асаблівым чынам яны, усведамляючы, што гэтая благаслаўлёная зямля, акропленая мучаніцкай крывёю, заклікае сёння да іх святасці і яснага сведчання веры, дзякавалі Мар’яне Бярнацкай за яе простае і сціплае жыццё, якое прайшло ў ценю Хрыстовага крыжа.

Адпустовая ўрачыстасць пачалася спевам Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Затым адбылася Імша ў інтэнцыі ўсёй парафіяльнай супольнасці, яе развіцця і пазітыўнага вырашэння ўсіх спраў, звязаных з будаўніцтвам новай святыні ў мікрараёне Баранавічы ў Гродне.

bernackaj 82

Парафіяне маліліся таксама аб святасці для сваіх сем’яў, аб веры для дзяцей і моладзі, аб міры і згодзе ў кожным доме, сям’і і супольнасці.

Эўхарыстыю ўзначаліў пробашч парафіі кс. Юрый Марціновіч. Прысутнічаў таксама кс. Антоні Абухоўскі, дэкан Сапоцкінскага дэканату, да якога належыць новая парафія.

У гаміліі кс. Антоні Абухоўскі разважаў пра Божую любоў да кожнага чалавека. Святар падкрэсліў, што Пан Езус любіць кожнага, з любові да яго аддаў сваё жыццё, таму кожны чалавек павінен бачыць у іншым свайго брата і сястру і старацца праяўляць да іх дабрыню і сардэчнасць.

На заканчэнне Імшы пробашч адзначыў, што гэтая першая ўрачыстасць упісваецца ў гісторыю толькі што створанай парафіі, якая дэкрэтам біскупа Аляксандра Кашкевіча была паклікана да існавання ў мінулым годзе, а ва ўрачыстасць Усіх Святых атрымала дзяржаўную рэгістрацыю.

Ксёндз Юрый Марціновіч заахвоціў сваіх парафіян углядацца ў гераічны прыклад, які пакінула благаслаўлёная Мар’яна. “Калі глядзім на яе выяву, то бачым, што гэта простая жанчына. Напэўна, яна нічым не адрознівалася ад іншых жанчын Ліпска. Аднак бачым, што, калі трэба было даць відавочнае сведчанне веры, яна не задумалася ні на хвіліну, а зрабіла так, як дыктавала яе сэрца”, – сказаў святар.

Пробашч падкрэсліў, што яе гераічны ўчынак, які заключаўся ў тым, што яна згадзілася пайсці на смерць замест сваёй нявесткі, якая чакала нараджэння дзіцяці, заахвочвае сучасных людзей да канкрэтнага дзеяння. “Благаслаўлёная Мар’яна служыла сваёй сям’і да самага канца, аддаўшы сваё жыццё. А мы вельмі часта не можам служыць адно аднаму, не можам паважаць, любіць і нават слухаць адно аднаго”, – дадаў ён.

Таму кс. Юрый пажадаў, каб благаслаўлёная была ўзорам для кожнай сям’і новай парафіі, каб, углядаючыся ў прыклад яе жыцця, можна было будаваць супольнасці, заснаваныя на даверы, любові і ўзаемнай павазе.

Пасля Імшы вернікі працяглы час маліліся перад памятным крыжам, даручаючы Богу праз заступніцтва іх апякункі свае інтэнцыі і просьбы.

Гэтай засяроджанасці і разважанню над уласным жыццём і тым, што кожны можа сёння зрабіць для іншага чалавека і свету, спрыялі добрае летняе надвор’е і спеў птушак.

bernackaj_21 Download bernackaj_21
bernackaj_46 Download bernackaj_46
bernackaj_47 Download bernackaj_47
bernackaj_48 Download bernackaj_48
bernackaj_49 Download bernackaj_49
bernackaj_50 Download bernackaj_50
bernackaj_51 Download bernackaj_51
bernackaj_52 Download bernackaj_52
bernackaj_53 Download bernackaj_53
bernackaj_54 Download bernackaj_54
bernackaj_55 Download bernackaj_55
bernackaj_56 Download bernackaj_56
bernackaj_57 Download bernackaj_57
bernackaj_58 Download bernackaj_58
bernackaj_59 Download bernackaj_59
bernackaj_60 Download bernackaj_60
bernackaj_61 Download bernackaj_61
bernackaj_62 Download bernackaj_62
bernackaj_63 Download bernackaj_63
bernackaj_64 Download bernackaj_64
bernackaj_65 Download bernackaj_65
bernackaj_66 Download bernackaj_66
bernackaj_67 Download bernackaj_67
bernackaj_68 Download bernackaj_68
bernackaj_69 Download bernackaj_69
bernackaj_70 Download bernackaj_70
bernackaj_71 Download bernackaj_71
bernackaj_72 Download bernackaj_72
bernackaj_73 Download bernackaj_73
bernackaj_74 Download bernackaj_74
bernackaj_75 Download bernackaj_75
bernackaj_76 Download bernackaj_76
bernackaj_77 Download bernackaj_77
bernackaj_78 Download bernackaj_78
bernackaj_79 Download bernackaj_79
bernackaj_80 Download bernackaj_80
bernackaj_81 Download bernackaj_81
bernackaj_82 Download bernackaj_82
bernackaj_83 Download bernackaj_83
bernackaj_84 Download bernackaj_84
bernackaj_85 Download bernackaj_85
bernackaj_86 Download bernackaj_86
bernackaj_87 Download bernackaj_87
bernackaj_88 Download bernackaj_88
bernackaj_89 Download bernackaj_89

Эвеліна Лукашэвіч

 

0
  • #Навумавічы(3)
  • #вернікі(60)
  • #Гродзенская дыяцэзія(120)
  • #парафія бл. Мар'яны Бярнацкай(8)
  • #малітва(77)
  • #святыя(27)
  • #адпуст(15)
  • #ахвяры(2)
  • #Другая сусветная вайна (1)
Створана 14 Чэрвеня 2020
Абноўлена 14 Чэрвеня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя