У нумары 20 (664), 09 NOWEMBER 2025:
Слова Рэдактара
Дарагія Чытачы!
Пінская дыяцэзія адзначыла сотую гадавіну з дня свайго заснавання. Стагоддзе гісторыі, веры і духоўнай супольнасці стала не толькі нагодай для радаснага святкавання, але і роздумам над багатай гісторыяй і духоўнай спадчынай Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Для ўсёй супольнасці вернікаў у нашай краіне гэтая падзея паслужыла падставай для духоўнага абнаўлення і разважанняў пра жыцц…
Духоўныя парады вялікага Папы
Леў І быў першым Папам Рымскім, празваным Вялікім. Ён вылучаўся багатай эрудыцыяй, валодаў дыпламатычнымі здольнасцямі, якія шырока выкарыстоўвалі Пантыфікі і кіраўнікі дзяржаў.
Літургічны ўспамін св. Льва Вялікага адзначаецца ў Касцёле 10 лістапада.
У час пантыфікату папы Льва І (440–461 гг.) узнікалі разнастайныя тэалагічныя спрэчкі. Каб абараняць чысціню веры, Святы Айцец мусіў супраціўляц…
Маці Божая Жыровіцкая
Ікона – цуд, ікона – яднанне. Менавіта так можна назваць абраз Маці Божай Жыровіцкай, перад якой сотні гадоў маліліся праваслаўныя, грэка- і рыма-католікі. Ён з’яўляецца не толькі сваеасаблівай візітоўкай вернікаў Беларусі, але агульнай яднаючай спадчынай хрысціянскіх канфесій краіны.
Цуднае з’яўленне
З’яўленне іконы адсылае нас у далёкае XV стагоддзе. Паводле царкоўнага падання, гэта адбылос…
Лісты чытачоў
Традыцыяй нашай парафіі стала наведванне святых месцаў у Беларусі. Першую такую пілігрымку арганізаваў былы пробашч дзятлаўскай парафіі кс. Здзіслаў Пікула. Тады мы наведалі восем касцёлаў: Будслаў, Мосар, Міхалішкі, Гервяты, Варону, Варняны, Астравец, Гудагай. Сёлета нашым пробашчам кс. Андрэем Лішко была арганізавана пілігрымка на Піншчыну. Група з парафіі ў складзе 60 чалавек наведала чатыры…
Беняконскі каўчэг
Амаль у кожнага чалавека ёсць сваё хобі – і святары не выключэнне. Адны ходзяць на рыбалку, другія калясяць па Беларусі на матацыкле… Кс. канонік Станіслаў Лабан з Беняконяў займаецца сельскай гаспадаркай, гадуе разнастайных жывёл.
Святар-гаспадар
“Паходжу я з вёскі. Мае бацькі мелі вялікую гаспадарку, працавалі ў калгасах – трэба было ім дапамагаць. Напэўна, адтуль і пайшла любоў да жывёл, –…
100-годдзе Пінскай дыяцэзіі: час асэнсавання і падзякі Богу
На галоўныя юбілейныя ўрачыстасці, якія адбываліся ў Пінску і Брэсце, прыбыў спецыяльны прадстаўнік папы Льва XIV кардынал Клаўдыа Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. Іерарх перадаў вернікам ад Святога Айца гарачае прывітанне з Ватыкана і запэўніў у яго айцоўскай любові.
“Стогадовы юбілей Пінскай дыяцэзіі з’яўляецца для нас нагодай, каб выказаць падзяку Пану Богу за Я…
Каго ты бачыш у чалавеку на вуліцы?
“Кожны дзень мы сустракаем убогіх або збяднелых людзей, а часам нам самім можа здарыцца мець менш, страціць тое, што калісьці здавалася нам стабільным: кватэру, дастатковую колькасць ежы на кожны дзень, доступ да медыцынскай дапамогі, добры ўзровень адукацыі і інфармацыі, свабоду веравызнання і свабоду слова”, – піша папа Леў ХІV у пасланні на Сусветны дзень убогіх, які сёлета адзначаецца ў Кат…
Афармленне вынікаў генеалагічных даследаванняў
Візуалізацыя генеалагічнай інфармацыі дапамагае хутка зразумець структурныя сувязі паміж пакаленнямі, а таксама спрашчае ўспрыманне вынікаў даследавання для шырокай аўдыторыі. Яркае і эфектыўнае адлюстраванне пераводзіць масіў фактаў у наглядныя схемы, якія можна аналізаваць і пашыраць.
Перавагі анлайн афармлення радаводу – гнуткасць, однаўляемасць і даступнасць; афлайн фарматы – гэта трывалас…
9 лістапада – каментарый да Евангелля на ХХХІІ Звычайную нядзелю (Лк 20, 27–38)
Рух да неба
Езус размаўляе з садукеямі, якія адхілялі праўду аб уваскрасенні і не згаджаліся з фарысеямі і звычайнымі людзьмі, лічыўшымі яго працягам зямнога жыцця. Хрыстос хоча скіраваць іх мысленне і позірк на невядомую рэчаіснасць. Ён паказвае, што інтэрпрэтацыя садукеяў памылковая, і прыгадвае ім фрагмент Торы: “А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра палаючы куст, калі…
16 лістапада – каментарый да першага чытання на ХХХІІІ Звычайную нядзелю (Мал 3, 19–20а)
Дзеянне і чаканне
Каб распавесці пра прыйсце Госпада, прарок Малахія выкарыстоўвае, так бы мовіць, сельскагаспадарчую метафару, зразумелую жыхарам Блізкага Усходу. Сонца, з якім старазапаветны аўтар параўноўвае Бога, можа быць бязлітасным і спальваць расліннасць, а можа быць лагодным і прыносіць жыццё. Прарок гаворыць: “Вось прыйдзе дзень, палаючы быццам печ. Тады ўсе ганарлівыя і бязбожныя ст…
