Skip to main content

Маці Божая - Гродзенская дыяцэзія

Прысвецім Марыі алтарык у нашым доме

dlaczego maryja jest taka dla nas waznaМай - гэта месяц прысвечаны Маці Божай, якая сваім "fiat" дазволіла Жыццю прыйсці ў свет. У нашых святынях, каля прыдарожных крыжоў і капліц гучыць Ларэтанская літанія, якая з'яўляецца доказам таго, што ў нашых сэрцах Марыя займае адзінае непаўторнае месца.

Салезіяне Смаргоні адзначылі ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў

maryja uspamogi 3624 мая салезіяне Смаргоні адзначыла ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Менавіта Марыю Успамогу хрысціянаў выбраў святы ксёндз Боско галоўнай апякункай усіх галін Салезіянскай сям’і: ксяндзоў салезіянаў, сясцёр законных – дачок Марыі Успамогі, салезіянаў-супрацоўнікаў, членаў асацыяцыі ADMA.

У Гудагаі ўрачыста адзначылі 30-годдзе аднаўлення служэння кармэлітаў босых у Беларусі

2020 07 18 gudagaj1 013У межах урачыстасцяў у гонар Маці Божай Шкаплернай, якія 18–19 ліпеня праходзілі ў санктуарыі айцоў кармэлітаў босых у Гудагаі (Астравецкі дэканат), іх удзельнікі асаблівым чынам дзякавалі Богу за тры дзесяцігоддзі з часу аднаўлення служэння манахаў гэтага ордэна ў Беларусі.

Урачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай адзначылі ў гродзенскай катэдры

kongregackaja 2У гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя прайшлі двухдзённыя святкаванні ў гонар Маці Божай Кангрэгацкай, або Студэнцкай.

Святкаванні пачаліся ўвечары 4 жніўня.

У вігілію ўрачыстасці цэлебравалася святая Імша ля бакавога алтара катэдры. На літургіі пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) кс. Віталій Цыбульскі між іншым падзяліўся з прысутнымі сведчаннем свайго жыцця.

Пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі пажадаў усім прысутным адчуваць сябе ў гродзенскай базыліцы як у доме Нябеснай Матулі.

kongregackaja 1

Святкаванні завяршыліся апоўдні 5 жніўня. Цэлебрацыю ўрачыстай Імшы ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Маці Божая Кангрэгацкая з’яўляецца таксама Заступніцай усіх студэнтаў, таму ўдзельнікі Эўхарыстыі на чале з біскупам Яшэўскім памаліліся аб новых святарскіх і манаскіх пакліканнях.

Віктар Салдацэнка, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота мае ілюстрацыйны характар