2 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
Апошнім акцэнтам урачыстасці была вячэрняя Імша на палявым алтары, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія пілігрымы, якія прыбылі ў індывідуальным парадку. Вернікі прысутнічалі часта цэлымі сем’ямі.
Затым падчас Марыйнага закліку вернікі, трымаючы запаленыя свечкі, дзякавалі Маці Божай за Яе апеку і ўсе атрыманыя ласкі.
Разважанне падчас Марыйнага закліку правёў настаяцель супольнасці айцоў рэдэмптарыстаў у Гродне а. Анджэй Ядкоўскі CSsR.
На заканчэнне кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі падзякаваў пілігрымам за іх веру і прывязанасць да Найсвяцейшай Маці, якую яны выразілі, прыбыўшы ў гэтае святое месца.
Кс. Юрый Марціновіч