Май - гэта месяц прысвечаны Маці Божай, якая сваім "fiat" дазволіла Жыццю прыйсці ў свет. У нашых святынях, каля прыдарожных крыжоў і капліц гучыць Ларэтанская літанія, якая з'яўляецца доказам таго, што ў нашых сэрцах Марыя займае адзінае непаўторнае месца.
Аднак у гэтым годзе шмат вернікаў з прычыны складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце, у тым ліку і нашай краіне, не змогуць удзельнічаць у такіх набажэнствах, якія праходзяць публічна, каб пазбегнуць заражэння вірусам.
Для таго, каб захаваць гэтую прыгожую традыцыю Маёвых набажэнстваў, рэдакцыя парталу grodnensis.by заахвочвае зрабіць алтарык, прысвечаны Марыі, дома, каб разам з усёй сям’ёй уключацца кожны дзень мая ў зручны час у гэтую прыгожую малітву Касцёла. Тым больш што ў нас ёсць аб чым маліцца.
У нашых дамах ёсць шмат выяваў Марыі. Ёсць таксама Яе фігуркі. У садах ці на лугах квітнеюць кветкі…
Зрабіце паводле сваіх магчымасцяў невялікі алтарык у сваім доме і вышліце нам яго фота. На здымку можа быць або сам алтарык, або сям’я, якая збіраецца ля яго на малітве.
Створым разам унікальную галерэю алтароў з нашых хатніх касцёлаў, дзе будзем прысвячаць сваё жыццё Пану Богу праз рукі Марыі.
Куды дасылаць фота? Фота, зробленае фотаапаратам ці тэлефонам, дасылаць на адрас нашай рэдакцыі: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Да якога часу можна дасылаць фота? Фота можна дасылаць на працягу ўсяго мая.
Як падпісаць паведамленне? У назве паведамлення трэба напісаць: “Алтарык Марыі”. У змесце – імя і прозвішча аўтара фота, населены пункт і парафію.
Што яшчэ можна далучыць да ліста? Mожна таксама напісаць кароткую гісторыю ці сведчанне, звязаныя з Марыяй і Яе роляй у маім жыцці.
Калі ласка, дасылайце здымкі ў гарызантальным фармаце.
***
Публікуем хатнія алтарыкі, прысвечаныя Маці Божай, здымкі якіх былі ўжо нам дасланы. Дзякуем за гэтыя прыгожыя фота і за вашу веру, якая выражаецца праз любоў да Панны Марыі.
Заахвочваем таксама іншых уключыцца ў гэты праект, каб разам дзякаваць Маці Божай за ўсе ласкі, якімі нас адорвае, а таксама прасіць, каб у гэты цяжкі час атачала нас сваёй мацярынскай апекай.
Юлія Сяліла, катэдральная парафія св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
Пётр i Вераніка Калядка, Ваўкавыск
“Наш сын святар – кс. Андрэй. Ён служыць у Капылі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Перад гэтым хатнім алтарыкам мы за ўсё дзякуем Марыі і просім у малітвах за святароў, сясцёр законных. У гэты цяжкі час благаславі ўсіх, Божа…”
Aляксандр Мазец
“Гэты цудоўны абразок я знайшоў ля сметніцы каля шасці гадоў таму. З таго часу гэтая выява нашай Нябеснай Мамы знаходзіцца ў мяне дома, Яна выслухоўвае і дапамагае мне...”
Юлія Морарашу, парафія Святога Духа ў Гродне (Альшанка)
Іна Лубін, парафія св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
Сям'я Курсевiч (Вiктар, Аляксей, бацька Валерый, мацi Iрына), парафія св. Яна Хрысціцеля ў Мінску
Галіна Канопка, парафія бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне
Алена Шылюк
Сям’я Гецольд, парафія св. Вацлава ў Ваўкавыску
Фігура Марыі Фацімскай, якая з’яўляецца цэнтральным элементам нашага алтарыка, дасталася нам ад бабулі (яе няма ў жывых 7 гадоў, а памяць ёсць).
Фігура не маленькая, вышыня яе 80 см. Калісьці фігура стаяла ў бабулі ўпрыгожаная і слухала яе малітвы, а цяпер у нас, і мы гэтаму вельмі рады.
Усе дэкарацыі зроблены ўласнаручна (падсветка, кветкі ля ног фігуры, карона, зоркі, свечка).
Кацярына Гецольд, парафія св. Вацлава ў Ваўкавыску
Кацярына, якой 9 гадоў, зрабіла свой алтарык і назвала “Маленькі, але вельмі важны”. Сам алтарык вышынёй 9 см, а фігура Марыі 5 см.
Ганна i Вікторыя Казімірчык, парафія св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
Гэты хатні алтарык мы стваралі ўсёй сям'ёй. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі мы з вялікім даверам узносім свае малітвы: падзякі i просьбы да Бога Айца Усемагутнага. У Ёй мы шукаем падтрымкі i паратунку.
Сям’я Дануты Навацкай, парафія св. Эльжбеты Венгерскай у Падароску
Сям’я Антона і Ірэны Роўба, парафія Перамянення Пана ў Ваверцы
Алтарык Марыi быў зроблены 26 гадоў таму мясцовым майстрам, сябрам сям'i Францам Палейчыкам.
Ядвігa Леўдаровіч, парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
Іна Гулнік, парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе
Яна Алешчык, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне
Марынa Пазняк, вёска Дайліды, парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
Нашай сям’і 25 гадоў. Маці Божая заўсёды з намі. Мы штодзённа адчуваем Яе апеку. Традыцыйнай для нас стала сямейная пілігрымка да Маці Божай у Гудагай. І як вынік, мы атрымалі ласку нараджэння дачкі Вольгі, дары Духа Святога для дачкі Ганны падчас атрымання вышэйшай адукацыі, непацвярджэнне дыягназу невылечнай хваробы ў матулі, умацаванне сям’і ў час выпрабавання, пасланага Богам.
А зараз, у гэты складаны час эпідэміі, адчуваем асаблівую апеку нашай Нябеснай Маці. Штодзённа дзякуем Ёй за тое, што маем, молімся за ўвесь народ і асабліва за хворых і медыцынскіх работнікаў.
Сям’я Белавокіх: Віталій і Іна, а таксама дзеці Аўгустын, Дамінік, Ян і Марыя, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне
Гэта наш хатні касцёл. Тут мы молімся ўсёй сям’ёй. Дзякуем Пану Богу за ўсе ласкі, якія атрымалі праз рукі нашай найлепшай Маці.
Сям’я Стрыга, парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне
Сям'я Таццяны і Івана Пяркоўскіх, парафія св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
Сям'я Ляўшук (Лізавета, Алеся, Любава, мама Вольга, тата Валерый), парафія Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат)
Данута і Андрэй Казановічы, парафія Святога Духа ў Гродне (Альшанка)
Ля нашага алтарыка мы молімся кожны вечар, дзякуем за мінулы дзень, молімся за сяброў і ворагаў.
Алена Табала, парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара)
Алена Гасюк
Наталля Лаўрэнка, Мінск
Наталля Субко, парафія св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
Гэтая фігура Марыі Успамогі Хрысціянаў была набыта ў Турыне на Вальдокко, дзе працаваў святы кс. Боско. І ў майскія дні Яна распачала сваё наведванне дамоў членаў Асацыяцыі Марыі Успамогі (ADMA).
Сям’я Пестрацовых, парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія)
Алена Валішэўская, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры
Сям’я Вольгі, Міхаіла, Ілоны, Уладзіслава Эвейшыс, парафія св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
Штодзённа перад гэтым алтарыкам мы прамаўляем Ружанец у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, аб паляпшэнні стану здароўя нашага пробашча кс. каноніка Яна Пузыны і за тое, каб наша нябесная Заступніца хутчэй вызваліла людзей ад пандэміі каранавірусу.
Сям’я Якалцэвіч з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
Святлана Швед