Skip to main content

слова жыцця - Гродзенская дыяцэзія

Новы каляндар “Слова Жыцця”

Выйшаў новы каляндар на 2011 год, прысвечаны юбілею нашай дыяцэзіі. Набыць каляндар можна разам са святочным нумарам газеты “Слова Жыцця”.

Новы нумар "Слова жыцця"

Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 30 кастрычніка, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- Асвячэнне касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы
- Феномен Навагрудка
- “На скрыжаванні” – рубрыка для моладзі
- Успамін памерлых: па якой традыцыі?
- Адкрыццё выставы, прысвечанай 70-годдзю мучаніцкай смерці св. Максіміліяна Кольбэ
- і шмат іншай цікавай інфармацыі

Новы нумар "Слова Жыцця" : “Марыя”

sszzПачынаем нумар інтэрв’ю з рэдэмптарыстам а. Станіславам Станеўскім. Вялікі тэкст пра ідэю вандроўкі іконаў копій абразоў Марыі па Беларусі - шмат пытанняў чаму і навошта.

“ЦІ БУДУЦЬ СЁЛЕТА ПІЛІГРЫМКІ?” Мы абзванілі кіраўнікох пешых паломніцтваў і распыталі пра планы і стан падрыхтоўкі. Спойлер: пакуль усё неадназначна.

Чаму ў Пісанні ёсць урыўкі якія дыскрымінуюць жанчын? Як разумець гэты гістарычна-культурны кантэкст сёння? Тэму раскрывае Кацярына Паўлоўская.

ЯК БЕЛАРУСКІ КАСЦЁЛ ДАПАМАГАЕ УКРАІНЕ? Паразмаўлялі на гэтую тэму з дырэктарам нацыянальнага Карытас.

НЕПАТРЭБНЫ КАСЦЁЛ. Гісторык Андрэй Вашкевіч распавядае пра святыню ў Вялікай Лапеніцы ў Свіслацкім раёне. Як так атрымалася, што храм пабудавалі, але дастаткова хутка там не было каму маліцца. Зрэшты, гэтак жа застаецца і да сёння.

Як заўжды напрыканцы нумара разважанні да Слова. Кс. Марціновіч разважае над аб’яўленнямі Езуса пасля Уваксрасення і складвае іх у “дарогу любові”. А. Крот піша пра пачатак абвяшчэння Евангелля сярод язычнікаў. “Хрыстос памёр за ўсіх”, - рэзюмуе ён.

Газету «Слова Жыцця» можна набыць 01.05 ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў Мінску:

• Парафія святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына)

• Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)

 • Парафія Божага Цела (Ангарская).

 

Новы нумар "Слова Жыцця" : “Уваскрасенне”

sz08Кс. рэдактар Юрый сустракае канстатацыяй сумнага факту - “мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне”. Разам з гэтым, уваскрасенне ў чарговы раз нагадвае пра перамогу любові над нянавісцю і прымірэнню над падзеламі. У гэтым нумар разважаем над перспектывай надзеі на перамогу. Хрысціянскую перамогу ў такі, падаецца, нехрысціянскі час.

ПРА ЦЯРПЕННЕ размаўляем з кармелітам а. Аркадзем Куляхам. Духоўнік адказвае на пытанні як ставіцца да пакутаў, ці можна вайну ва Украіне разглядаць як Божае пакаранне ці шанс навяртання і як знаходзіц радасць у такіх сумных акалічнасцях.

НАЗАРЭТАНКА З УКРАІНЫ, с. Францішка Туманевіч, распавядае як і чым жыве сёння Кангрэгацыя ў краіне якая знаходзіцца пад штодзённымі абстрэламі. Размаўляем з ёй пра штодзённасць, людскую салідарнасць, веру і прабачэнне. Асаблівым чынам затрымаліся на апошнім. “Прабачэнне павінна стаць нашым рашэннем, выбарам”, – сказала с. Францішка.

Пра дапамогу чалавеку які трапіў у секту піша псіхолаг, кс. Павел Салабуда. 7 першых парадаў для блізкіх і родных такой асобы.

Яна Чайко разважае пра прабачэнне непрабачальнага. Як не нішчыць сябе прагай помсты і не трымаць зла на таго, хто не просіць прабачэння.

Пра стэрэатыпы наконт метадаў распазнавання плоднасці піша Вераніка Рогач. Ці можа падвесці МРП? Ці можна давяраць гэтай методыцы? Аўтарка адказвае на асноўныя сумневы пачаткоўцаў.

Бажэна Панасевіч сабрала 5 парадаў як знайсці за што падзякаваць Богу. Як радавацца з таго, што маеш і разам з гэтым імкнуцца да лепшага і новага? Чытайце ў разважанні аўтаркі.

МЫ ПЕРАФАРМАТАВАЛІ разважанне над Словам. Айцец АНДРЭЙ КРОТ далучыўся да нашай каманды і рыхтуе каментары штомесяц. Святар пазірае на Пісанне з візантыйскай перспектывы. Гэтым разам пра Сабораванне, ці па-нашаму Сакрамант Хворых. Чаму Сабораванне і ці мае гэта штосьці агульнае з саборам? Чытайце ў тэксце а. Андрэя.

ПАВІНШУЙЦЕ НАС! У гэтым месяцы нашаму выданню спаўняецца 25 гадоў. Здаецца, толькі ўчора адзначалі 20-гадовы юбілей газеты, а мінулі ўжо чарговыя 5 гадоў.

Газету «Слова Жыцця» можна набыць 17.04 ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў Мінску:

• Парафія святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына)

• Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)

• Парафія Божага Цела (Ангарская).

 

Новы нумар "Слова Жыцця": “Што са споведдзю?"

Новы нумар газетыПакаянне гэта заўсёды пра інтымнасць. Пра яго можна гучна казаць ці прыгожа пісаць, аднак кожная споведзь індывідуальная і вельмі асабістая справа. Як эфектыўна настроіцца на канфесіянал і адрозніць духоўнае ад эмацыйнага?

ЦІ КАНФЕСІЯНАЛ ГЭТА ТАКСАМА КАБІНЕТ ПСІХОЛАГА? З кс. Андрэем Шутом, экзарцыстам з Рагачова, размаўляем пра выпадкі калі спаведніку варта накіроўваць пэнітэнта да псіхолага ці псіхатэрапеўта. “Споведзь прызначана для пакаяння чалавека з Богам, а не выключна для псіхалагічных размоў”.

ЯК РЫХТУЮЦЦА ДА ГЕНЕРАЛЬНАЙ СПОВЕДЗІ? Брат Сяргей Мацюшонак, капуцын, тлумачыць навошта, каму і калі патрэбна такая практыка. І ці патрэбная яна ўвогуле.

ШЧЫМЛІВАЯ ГІСТОРЫЯ МАРЫНЫ З ВІЦЕБСКА. Смерць ад рака ў 32 гады заўсёды гучыць як шчымлівая несправядлівасць. Парафіянка Віцебскай парафіі да апошняга верыла, што Бог яе аздаравіць. Пасля адыходу Марыны, супольнасць выдала яе дзённік “Мой маленькі крыжык”. Пра гэта вялікі матэрыял Ангеліны Марцішэўскай.

СВЯТАР НЕ ПСІХОЛАГ. Блог Яны Чайко пра трансфармацыю яе чаканняў ад споведзі. Ад спадзеву доўгай размовы і парадаў, да патрэбы простага адпушчэння грахоў.

Алена Майсюк піша пра добрасуседства чалавека, жывёл і раслін. Навошта яно і як да гэтага падыйсці. Чарговы допіс у блогу “Экалагічная цнота”.

Кс. Тадэвуш Крыштопік сабраў спіс грахоў якія наклікаюць Божую помсту. Чаму мы так не любім сёння такога пераліку і што пра яго кажа Касцёл?

Пачуццё гумару дапамагае ў штодзённасці. Псіхолаг, кс. Павел Салабуда, падрыхтаваў некалькі парадаў яго паляпшэння і чаму псіхолагі заўсёды пачынаюць размову з пацыентам з пазітыву.

Газету «Слова Жыцця» можна набыць 20.02 ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў Мінску:

  • Парафія святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына)
  • Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)
  • Парафія Божага Цела (Ангарская).

Новы нумар “Слова Жыцця”

sz11Нумар пачынае вялікае інтэрв’ю з пастарам царквы “Ян Прадвеснік” і перакладчыкам Бібліі Антоніем Бокунам. У гутарцы з Арцёмам Ткачуком ён разважае пра тое, ці сапраўды няма добрых беларускіх перакладаў Пісання і чаму беларусы так слаба чытаюць Слова на роднай мове.

Ксёндз канонік Юрый Марціновіч распавядае пра чэрвеньскі касцёльны матыў Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Рэдактар піша пра гісторыю і сэнс гэтай каталіцкай традыцыі.

Адна з чытачак даслала ліст пра асабісты досвед любові падчас лютаўскіх рэкалекцый у Навагрудку. “Восем гадоў таму ў мяне адкрылiся дзiцячыя раны. У асноўным траўмы былi нанесены мамай. Бацька кiнуў сям’ю амаль адразу пасля майго нараджэння”, – моцная гісторыя, у якой, на жаль, шмат хто можа пазнаць і сябе.

Навошта людзі ідуць у тэалагічны каледж? Каму гэта трэба? Кацярына Паўлоўская распытала сёлетніх выпускнікоў каледжа св. Казіміра ў Гродне. Гісторыі слесара, бухгалтаркі, маркетолага і прадпрымальніцы пра тое, навошта ім спатрэбілася тэалогія ў дарослым узросце.

Сямейны кансультант Вераніка Рогач спрабуе правесці мяжу паміж здаровым разуменнем плоднасці і сексуальным задавальненнем. Матэрыял пра дыялог, затоеныя крыўды і хрысціянскі падыход да сужэнскай блізкасці.

Як выбраць імя для канфірмацыі? Вольга Сяліцкая сабрала некалькі гісторый і меркаванняў людзей, якія сёлета прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Святары лацінскага і ўсходняга абрадаў традыцыйна каментуюць нядзельнае Слова. Айцец Андрэй разважае пра здаровы патрыятызм, а ксёндз Юрый – пра таямніцу Святой Тройцы.

Газету «Слова Жыцця» можна набыць 12.06 ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Новы нумар “Слова Жыцця”

IMG 9d3c92831f9903e8bbec81b81bca1c83 VУ новым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця” размаўляем з куратарам падрыхтоўчага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Паўлам Эйсмантам пра сучаснае пакаленне хлопцаў, якія хочуць стаць святарамі. Гутарым пра сённяшнюю праграму навучання і праблемы, якія паўстаюць перад адказнымі за фармацыю семінарыстаў.

“Апостал беларушчыны” – гісторыя пра кс. Міхала Шалкевіча, які быў пробашчам тракельскай парафіі 100 гадоў таму. Яго напаткаў страшны лёс, стандартны для святара ХХ стагоддзя на нашых землях – цкаванні за “беларускі нацыяналізм”, лагер у Сібіры пасля вайны, рэпатрыяцыя ў Польшчу. Прапануем чытачам матэрыял Ангеліны Марцішэўскай.

Ксёндз Юрый Марціновіч падрыхтаваў матэрыял з нагоды ўрачыстасці Спаслання Духа Святога. “Пара перастаць думаць пра Духа як пра нейкага казачнага персанажа, які падказвае на экзамене, які зрабіць выбар”, – заахвочвае наш рэдактар.

Пра “Канікулы з Богам”, адзін з найбольш паспяховых праектаў беларускага Касцёла, гутарым з былым дырэктарам Пастаральнага Цэнтра пры ККББ кс. Міхаілам Цвячкоўскім МІС. У чым сакрэт поспеху, чаму, нягледзячы ні на што, Касцёл працягвае губляць моладзь і што з гэтым рабіць? З жодзінскім святаром размаўляе Арцём Ткачук.

Андрэй Вашкевіч піша пра касцёл у Вярэйках, пабудаваны ў стылі позняга класіцызму, і яго модны на час будаўніцтва выгляд. Гісторыя гэтага касцёла – тыповая для святыні, якая падтрымлівала добрую памяць пра сваіх фундатараў. Раім матэрыял аматарам падарожжаў.

Як заўжды, разважаем над Словам з рыма-каталіцкім і грэка-каталіцкім святарамі. Заахвочваем разам з намі разгледзець яго ў фокусах заходняй і ўсходняй традыцый.

 

Новы нумар “Слова Жыцця”

    Выйшаў чарговы нумар газеты "Слова Жыцця", які можна набыць у касцёлах і дыяцэзіяльнай кнігарні або прачытаць на інтэрнэт-старонцы газеты, пачынаючы з панядзелка, 01.11.2010 г.
   У гэтым нумары:
- Новы навучальны год у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі
- Успамін семінарыстаў з паломніцтва
- Гродзенскія святыні
- Традыцыі Усіх Святых
- Рух Марыі ў Вішняўцы
- Абзор каталіцкай прэсы
- Новая місія Касцёла ў Беларусі
- Пагроза сімвалаў (працяг)
- А таксама шмат іншых цікавых матэрыялаў

Новы нумар “Слова Жыцця”: “Украіна”

szgrСкладана пісаць і пра штосьці разважаць, калі ў нашых паўднёвых суседзяў “цякуць рэкі крыві і слёз”. Мы сабралі вялікі тэкст “Аб супакоі” з выказваннямі папы Францішка і беларускіх біскупаў. Іерахі ясна і недвухсэнсоўна выказваюцца пра гэту вайну, а таксама суперажываюць украінскаму народу. Ксёндз рэдактар адкрывае нумар таксама заахвотай маліцца за Украіну якая так патрабуе міру. “Няхай нашыя малітвы будуць крыкам”, - заахвочвае ён.

5 ПАРАДАЎ ПЕРААДОЛЕННЯ СТРЭСУ. Псіхолаг кс. Павел Салабуда прапануе некалькі правілаў барацьбы з гэтай натуральнай рэакцыяй арганізма чалавека на жыццёвыя сітуацыі. Разам з гэтым святар нагадвае, што рэлігійныя перакананні станоўча ўплываюць на псіхічнае здароўе.

ПРА СЭКСУАЛЬНАЕ ВЫХАВАННЕ размаўляем з Аленай Шымак, настаўніцай метаду распазнавання плоднасці англійскай мадыфікацыі. Гутарка пра хрысціянскі падыход у палавым выхаванні, стэрэатыпы католікаў і ідэі паляпшэння перадшлюбных курсаў.

ЭКАЛОГІЯ СУЖЭНСТВА. Стартуем з новай рубрыкай ад псіхолага і сямейнага кансультанта Веранікі Рогач. У першым тэксце парады захавання сужэнскіх адносінаў на ўзроўні ”мядовага месяца” на доўгія гады і ролю ў гэтым спантаннасці.

Пра малітву праслаўлення піша Алена Харольская з Гродна. “Калі хлопец закахаўся ў дзяўчыну, то ён захапляецца ёй і абсыпае тасячамі кампліментаў”, - піша яна. Сведчанне пра асабісты пошук сваёй малітвы, тэмаў размовы з Богам і высілкі з гэтым звязаныя.

ЯК ПАКАЯЦЦА? Разважае Яна Чайко. Як перамагчы спакусу падыходаў “жывём адзін раз” і “што зроблена, тое зроблена”.

Кс. Тадэвуш Крыштопік працягвае пералік грахоў якія наклікаюць Божую Помсту. Гэтым разам пра сацыяльную несправядлівасць, заробкі і правы рабочых.

Газету «Слова Жыцця» можна набыць 20.03 ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў Мінску:

• Парафія святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына)

• Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)

• Парафія Божага Цела (Ангарская).

 

Новы нумар газеты "Слова жыцця"

Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 23 верасня, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.
У гэтым нумары:
- Новая рэчаіснасць катэхізацыі ў Беларусі
- З жыцця пабрыгіцкага касцёла ў Гродне
- Да пытання пра каталіцкае выхаванне
- Што шукае пілігрым?
- Навіны з жыцця дыяцэзіі, Беларусі і свету
- і іншыя цікавыя матэрыялы

Новы нумар газеты "Слова Жыцця"

Пасля адпачынку выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 9 верасня, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.
У гэтым нумары:
- І Кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі: рэпартаж
- Кшыштаф Зануссі: Чалавек сам адказвае за тое, што глядзіць - выказванні вялікага рэжысёра
- Ордэн піяраў перажывае год пакліканняў
- У чым зло акультызму і магіі? (заканчэнне цыклу матэрыялаў)
- і іншыя цікавыя матэрыялы

Новы нумар газеты "Слова жыцця"

gazeta18 byВыйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 2 кастрычніка, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.


У гэтым нумары:


- Асвячэнне касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля
- Каб заручальны пярсцёнак не стаў цесным: святары расказваюць пра падрыхтоўку пар да шлюбу
- Пілігрымка Бенедыкта XVI на радзіму
- Касцёл св. Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы
- І Дыяцэзіяльная сустрэча аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў у Тракелях
- Вучыць дзяцей ахвярнасці: “школьная” пілігрымка ў Капцёўку
- “На скрыжаванні": як апрануць "кажух самастойнасці"?
- І шмат іншай цікавай інфармацыі

Новы нумар газеты "Слова Жыцця"

    Выйшаў чарговы нумар газеты "Слова Жыцця".
   У гэтым нумары:
- Святкаванне 20-годдзя Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі
- Урачыстасці з нагоды новага навучальнага года ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі
- Пра паломніцтва ў знак удзячнасці за 20 год Семінарыі семінарыстаў з Гродна да святых месцаў у Італіі
- Кс. Андрэй Радзевіч апавядае пра спорт
- Пра пагрозу сімвалаў – кс. Рылка (працяг)
- Навіны з дыяцэзіі і Беларусі
- А таксама іншыя матэрыялы
   Новы нумар газеты "Слова Жыцця" можна набыць у кожным касцёле. З электронным варыянтам газеты можна азнаёміцца на Інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by пачынаючы з панядзелка, 18.10.2010 г.

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz8Што цікавага можна прачытаць у бліжэйшым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

Вялікі дзень нам настаў! Як святкуюць Вялікдзень сапраўдныя хрысціяне? Ці трэба падчас багатага застолля сябе ў нечым абмяжоўваць?

Пра яднанне традыцый на велікодным стале. З гісторыі пасхальнай выпечкі і што зараз пераймаюць у сем’ях (+ рэцэпт велікоднага баранчыка).

Сіла малітвы маці за дзіця. Мамы нярэдка выпрошваюць у Бога дар аздараўлення для сваіх дзяцей – аповеды з жыцця.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету 9 красавіка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz7Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”, які ўбачыць свет 26 сакавіка? (+ PDF)

Экстрэмальны Крыжовы шлях: дарога не для ўсіх. У Беларусі абуджаецца зацікаўленасць да незвычайнага набажэнства. Адкуль яго карані і хто вырушае ў дарогу?

Навошта пасціцца: зірнём глыбей. Прапануецца паглядзець на посныя практыкі ў кантэксце здабывання большай свабоды.

Фармацыя новых святароў – гэта задача не толькі семінарыі. Размова з рэктарам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. канонікам Віталіем Вайцяхоўскім.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz6Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”, які ўбачыць свет 12 сакавіка? (+ PDF)

“Карытаc”: тут дапамогуць. Аб дзейнасці дабрачыннай арганізацыі ў розных дыяцэзіях Беларусі.

Жывая памяць. Да 80-годдзя трагічнай гібелі святароў з Ліды падчас ІІ Сусветнай вайны.

Адкуль браць сілы? Рэкамендацыі псіхолага наконт таго, як узнаўляць свой рэсурсны стан.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz5Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”, які ўбачыць свет 26 лютага? (+ PDF)

“Важна, каб пастановы не былі дзіцячыя”. Як знайсці здаровы падыход да перажывання Вялікага посту і не паддацца руціне – у размове з а. Віктарам Боханам CSsR.

“Святар жыве ў супольнасці і для супольнасці”: досвед душпастырскай працы кс. Юрыя Жэгарына ў Навагрудку.

“Самотнасць – кара ці дар?”. Пра тое, як можна падтрымаць адзінокіх людзей (і калі гэта трэба рабіць).

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz4Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”, які ўбачыць свет 12 лютага? (+ PDF)

Хвароба – нагода пераасэнсаваць жыццё. Шчырая размова з душпастырам Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы кс. канонікам Юрыем Бяганскім.

Калядныя нататкі вясковага пробашча. Досведам душпастырскіх візітаў дзеліцца самы малады пробашч у Гродзенскай дыяцэзіі кс. Павел Скуба.

Давайце вучыцца веры ў супольнасці. Пра сутнасць і жыццё каталіцкай евангелізацыйнай супольнасці “Эхад”, якая паўстала ў гродзенскай катэдры.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz2Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”, які ўбачыць свет 15 студзеня? (+ PDF)

Божае слова не за сямю пячацямі. Новы Запавет на беларускай мове выдадзены. На якім этапе праца над перакладам Старога Запавету?

Сучасная евангелізацыя. Паразмаўлялі са святаром, які актыўна вядзе TikTok і Instagram.

Крытэрыі псіхічна здаровага чалавека. Наколькі ты гарманічная асоба – правер сябе разам з псіхолагам.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz3Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”, які ўбачыць свет 29 студзеня? (+ PDF)

Палітра кансэкраванага жыцця, або пра разнастайнасць форм манаства. У чым багацце богапасвечанага жыцця? Распавядаюць кансэкраваныя асобы, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

Пераклад Кодэкса – чарговы этап развіцця Касцёла ў Беларусі. Пра працу над беларускамоўным выданнем у размове з юрысконсультам Гродзенскай дыяцэзіі і адным з перакладчыкаў кс. канонікам Андрэем Зноскам.

Ці старасць з’яўляецца праблемай? Да чаго трэба быць падрыхтаваным і на што звярнуць увагу старэйшым людзям – парады псіхолага.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz1Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”, які ўбачыць свет 1 студзеня? (+ PDF)

Што чакае Гродзенскую дыяцэзію ў 2023 годзе? Адкрыццё Дома пілігрыма ў Тракелях і ўрачыстае заканчэнне дыяцэзіяльнага Сіноду – адны са знакавых падзей, што плануюцца ў надыходзячым годзе.

Пра Марыю, якая даўняя, але заўсёды сучасная. Аб кульце Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Гродне.

Музыка іх звязала… Удзельнікі праекта “Sharankou family” распавядаюць, як вера аб’яднала іх у шчаслівую сям’ю.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz23Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”, які выходзіць 18 снежня? (+ PDF)

Ад рэформ да візітаў. Як мінуў год для папы Францішка: падсумоўваем дзейнасць Святога Айца.

“Я шчаслівы, што прызначаны і скіраваны ў гэтую краіну”. Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч распавёў пра тое, якім бачыць беларускі народ і якія ўражанні засталіся ў яго ад наведвання Гродзенскай дыяцэзіі.

“Ваў, якая прыгажосць!”. Міжнародны музей шопак у Італіі папоўніцца і беларускай, вырабленай майстрыцай з Вялікай Бераставіцы.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz22Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”, які выходзіць 4 снежня?

Адвэнт – гэча час для мяне. Як не змарнаваць чарговую магчымасць – духоўныя парады святара.

Рараты – час адпачынку і перамен. Чаму не толькі дзецям, але і дарослым варта ўдзельнічаць у раратніх святых Імшах?

Замардаваныя напярэдадні Раства. Аб адраджэнні ў Гродзенскай дыяцэзіі культу сясцёр мучаніц са Слоніма, расстраляных ў снежні 1942 года.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

 Версія PDF польская

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz21Што цікавага можна прачытаць у новым нумары “Слова Жыцця”, які выйдзе 20 лістапада?

Якія касцёлы будуюцца ў Гродзенскай дыяцэзіі? Тры з сямі ў будучыні паўстануць у Гродне. Дзе яшчэ працягваюцца будаўнічыя працы па ўзвядзенні святынь?

Спісаць або не спісаць, вось ў чым пытанне. У разгар вучобы ў навучальных установах паразважалі з а. Аляксандрам Жарнасекам MIC пра тое, наколькі этычным з’яўляецца запазычанне і якую ролю ў гэтым адыгрывае чалавечы фактар.

Цябе кліча Бог у Ласіны Рог. Пра першы ў Беларусі хрысціянскі кемпінг: “Асноўнай ідэяй было стварыць аўтэнтычную хрысціянскую супольнасць, дзе кожны прымаецца такім, якім ёсць”, – распавядае арганізатар.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету “Слова Жыцця” ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (Кунцаўшчына).

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz20Што цікавага можна прачытаць у новым нумары “Слова Жыцця”, які выйдзе 6 лістапада?

“Яшчэ не да канца адчытаны…”. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разважае пра Другі Ватыканскі Сабор з нагоды 60-й гадавіны яго адкрыцця.

“Паглыбіць хрысціянскую веру… за тры дні”. У Росі прайшоў новы для Беларусі курс “Курсільё”.

“Святар у сацсетках”: аб евангелізацыі не толькі з амбона, але і ў інтэрнэце.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету “Слова Жыцця” ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (Кунцаўшчына).