Skip to main content

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz3Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”, які ўбачыць свет 29 студзеня? (+ PDF)

Палітра кансэкраванага жыцця, або пра разнастайнасць форм манаства. У чым багацце богапасвечанага жыцця? Распавядаюць кансэкраваныя асобы, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

Пераклад Кодэкса – чарговы этап развіцця Касцёла ў Беларусі. Пра працу над беларускамоўным выданнем у размове з юрысконсультам Гродзенскай дыяцэзіі і адным з перакладчыкаў кс. канонікам Андрэем Зноскам.

Ці старасць з’яўляецца праблемай? Да чаго трэба быць падрыхтаваным і на што звярнуць увагу старэйшым людзям – парады псіхолага.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская