ЦІ КАНФЕСІЯНАЛ ГЭТА ТАКСАМА КАБІНЕТ ПСІХОЛАГА? З кс. Андрэем Шутом, экзарцыстам з Рагачова, размаўляем пра выпадкі калі спаведніку варта накіроўваць пэнітэнта да псіхолага ці псіхатэрапеўта. “Споведзь прызначана для пакаяння чалавека з Богам, а не выключна для псіхалагічных размоў”.
ЯК РЫХТУЮЦЦА ДА ГЕНЕРАЛЬНАЙ СПОВЕДЗІ? Брат Сяргей Мацюшонак, капуцын, тлумачыць навошта, каму і калі патрэбна такая практыка. І ці патрэбная яна ўвогуле.
ШЧЫМЛІВАЯ ГІСТОРЫЯ МАРЫНЫ З ВІЦЕБСКА. Смерць ад рака ў 32 гады заўсёды гучыць як шчымлівая несправядлівасць. Парафіянка Віцебскай парафіі да апошняга верыла, што Бог яе аздаравіць. Пасля адыходу Марыны, супольнасць выдала яе дзённік “Мой маленькі крыжык”. Пра гэта вялікі матэрыял Ангеліны Марцішэўскай.
СВЯТАР НЕ ПСІХОЛАГ. Блог Яны Чайко пра трансфармацыю яе чаканняў ад споведзі. Ад спадзеву доўгай размовы і парадаў, да патрэбы простага адпушчэння грахоў.
Алена Майсюк піша пра добрасуседства чалавека, жывёл і раслін. Навошта яно і як да гэтага падыйсці. Чарговы допіс у блогу “Экалагічная цнота”.
Кс. Тадэвуш Крыштопік сабраў спіс грахоў якія наклікаюць Божую помсту. Чаму мы так не любім сёння такога пераліку і што пра яго кажа Касцёл?
Пачуццё гумару дапамагае ў штодзённасці. Псіхолаг, кс. Павел Салабуда, падрыхтаваў некалькі парадаў яго паляпшэння і чаму псіхолагі заўсёды пачынаюць размову з пацыентам з пазітыву.
Газету «Слова Жыцця» можна набыць 20.02 ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў Мінску:
- Парафія святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына)
- Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)
- Парафія Божага Цела (Ангарская).