Skip to main content

Новы нумар "Слова Жыцця" : “Марыя”

sszzПачынаем нумар інтэрв’ю з рэдэмптарыстам а. Станіславам Станеўскім. Вялікі тэкст пра ідэю вандроўкі іконаў копій абразоў Марыі па Беларусі - шмат пытанняў чаму і навошта.

“ЦІ БУДУЦЬ СЁЛЕТА ПІЛІГРЫМКІ?” Мы абзванілі кіраўнікох пешых паломніцтваў і распыталі пра планы і стан падрыхтоўкі. Спойлер: пакуль усё неадназначна.

Чаму ў Пісанні ёсць урыўкі якія дыскрымінуюць жанчын? Як разумець гэты гістарычна-культурны кантэкст сёння? Тэму раскрывае Кацярына Паўлоўская.

ЯК БЕЛАРУСКІ КАСЦЁЛ ДАПАМАГАЕ УКРАІНЕ? Паразмаўлялі на гэтую тэму з дырэктарам нацыянальнага Карытас.

НЕПАТРЭБНЫ КАСЦЁЛ. Гісторык Андрэй Вашкевіч распавядае пра святыню ў Вялікай Лапеніцы ў Свіслацкім раёне. Як так атрымалася, што храм пабудавалі, але дастаткова хутка там не было каму маліцца. Зрэшты, гэтак жа застаецца і да сёння.

Як заўжды напрыканцы нумара разважанні да Слова. Кс. Марціновіч разважае над аб’яўленнямі Езуса пасля Уваксрасення і складвае іх у “дарогу любові”. А. Крот піша пра пачатак абвяшчэння Евангелля сярод язычнікаў. “Хрыстос памёр за ўсіх”, - рэзюмуе ён.

Газету «Слова Жыцця» можна набыць 01.05 ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў Мінску:

• Парафія святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына)

• Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)

 • Парафія Божага Цела (Ангарская).