Што цікавага можна прачытаць у новым нумары “Слова Жыцця”, які выйдзе 20 лістапада?
Якія касцёлы будуюцца ў Гродзенскай дыяцэзіі? Тры з сямі ў будучыні паўстануць у Гродне. Дзе яшчэ працягваюцца будаўнічыя працы па ўзвядзенні святынь?
Спісаць або не спісаць, вось ў чым пытанне. У разгар вучобы ў навучальных установах паразважалі з а. Аляксандрам Жарнасекам MIC пра тое, наколькі этычным з’яўляецца запазычанне і якую ролю ў гэтым адыгрывае чалавечы фактар.
Цябе кліча Бог у Ласіны Рог. Пра першы ў Беларусі хрысціянскі кемпінг: “Асноўнай ідэяй было стварыць аўтэнтычную хрысціянскую супольнасць, дзе кожны прымаецца такім, якім ёсць”, – распавядае арганізатар.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету “Слова Жыцця” ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (Кунцаўшчына).