Skip to main content

слова жыцця - Гродзенская дыяцэзія

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sznewШто цікавага можна прачытаць у новым нумары “Слова Жыцця”, які выйдзе 23 кастрычніка?

Ці магу я быць святым? Або пра тое, што святасць – гэта не штосьці выключнае: святыя вакол нас.

Чаму людзі баяцца смерці? Разважанні чалавека, які працуе ў пахавальнай службе.

Працягваем пазнаваць Ружанец. Наколькі распаўсюджана гэтая малітва па-за кастрычнікам і па-за будынкам касцёла?

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Газету можна набыць у касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz18Што цікавага можна прачытаць у новым нумары “Слова Жыцця”, які выйдзе 9 кастрычніка?

Чаму Ружанец лічыцца неверагоднай малітвай? Пра адну з самых папулярных малітваў сярод католікаў.

Прыйшоў да веры ў 50 гадоў, у 71 – стаў святаром. Гісторыя пенсіянера з Гомеля, які пайшоў вучыцца ў семінарыю.

Чаму мы сварымся? Псіхолаг кс. канонік Павел Салабуда распавядае, як дасягнуць кампрамісу ў складаных сітуацыях.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Газету можна набыць у касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz17Што цікавага можна прачытаць у новым нумары “Слова Жыцця”, які выйдзе 25 верасня ?

Якія праблемы існуюць у Касцёле і на што пазітыўнае звяртаюць увагу вернікі – у артыкуле пра завяршэнне дыяцэзіяльнага Сінода Біскупаў.

Ці любяць на Гродзеншчыне клавесінную музыку і якія адметнасці маюць нашы арганы – у інтэрв’ю з аўтарам кнігі “Арганы Беларусі”.

Imsha.by – унікальны для Беларусі вэб-сэрвіс з раскладам Імшаў у Мінску. Як ён працуе і чаму пакуль што чагосьці падобнага няма ў Гродне?

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Газету можна набыць у касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (Кунцаўшчына).

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

szЧытайце ў першым пасля адпачынкавым нумары газеты “Слова Жыцця”, які выйдзе ў бліжэйшую нядзелю, 11 верасня:

“Уздымі вочы і глядзі” – перад урачыстасцю Узвышэння Святога Крыжа галоўны рэдактар, кс. канонік Юрый Марціновіч, заахвочвае нанова зірнуць на ўкрыжаванне – прыклад любові ва ўчынках, а не на словах, і крыніцу сілы.

“Катэхеза сёння патрабуе асабістага прыкладу і ведання папулярных ціктокаў. Размова з катэхеткай” – гутарым з Юліяй Дубінай пра тое, што катэхізацыя можа аб’ядноўваць дзяцей і бацькоў, навошта іншыя прыводзяць дзяцей на навучанне ў Касцёл і пра досвед сучаснай катэхеткі.

“Кава са святаром, альбо пропаведзь у Instagram” – размаўляем з кс. Паўлам Рудзьманам з Баранавічаў аб тым, з чаго пачалася яго дзейнасць у сацсетках, што можа быць крытэрыем поспеху ў каталіцкіх блогераў і што інтэрнэт з’яўляецца толькі адным з рэсурсаў.

Гэтыя і іншыя карысныя ды цікавыя тэксты для Вас у новым нумары “Слова Жыцця”.

Шукайце газету ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (Кунцаўшчына).

Запрашаем Вас наведаць старонку выдання slowo.grodnensis.byі старонку ў Facebook “Слова Жыцця”.

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz14Чытайце ў бліжэйшым нумары “Слова Жыцця”, які выйдзе 10 ліпеня:

Аб тым, што мелодыі, якія гучаць на св. Імшы, сягаюць ажно IV стагоддзя і захаваліся таксама ў беларускім перакладзе Імшала – размова з Ірынай Хахульскай, доктарам музыкалогіі, якая даследавала адаптацыю лацінскай кантыляцыі ў Рымскім Імшале для дыяцэзій Беларусі.

Пра гісторыю вотаў у свеце, сутнасць іх складання, а таксама аб (не)маленькіх цудах у тракельскім санктуарыі – распавядае кс. канонік Юрый Бяганскі.

Экспрэсіўнасць на св. Імшы, пунктуальнасць і маленькія фігуры Найсвяцейшай Панны Марыі – замалёўкамі з паўночнай Італіі дзеліцца Ангеліна Марцішэўская.

Гэтыя і іншыя карысныя і цікавыя тэксты для Вас у чатырнаццатым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”.

Таксама запрашаем Вас на старонку выдання slowo.grodnensis.by.

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

czЧытайце ў бліжэйшым нумары газеты “Слова Жыцця”, які выйдзе 24 ліпеня:

“Пра алкагалізм, Божы дар і незалежнасць” – размова з Людмілай пра яе шлях побач з хворым на алкагалізм мужам, пра захаванне сябе і сужэнскую вернасць у такіх сітуацыях.

“Галоўнае – быць сумленным” – гутарым з праваслаўным святаром а. Паўлам Сяргеевым пра рэлігійную сацыяльную дзейнасць, стасункі з прадпрымальнікамі і агульныя праблемы нашых Цэркваў у сферы дабрачыннасці ў сённяшні час.

“Мара Бога” – Бажэна Панасевіч дзеліцца разважаннямі пра свабоду чалавека, задавольванне нашых патрэбнасцей і любоў Бога.

Таксама ліст чытача з пілігрымкі ў тракельскі санктуарый; матэрыял пра шэдэўр італьянскай скульптуры ў Росі ад гісторыка Андрэя Вашкевіча; разважанні рыма- і грэка-каталіцкага святароў да нядзельных чытанняў.

Гэтыя і іншыя карысныя ды цікавыя тэксты для Вас у 15-ым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”.

Шукайце газету “Слова Жыцця” ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (Кунцаўшчына).

Запрашаем Вас на старонку выдання slowo.grodnensis.by.

У сувязі з водпускам рэдакцыі чарговы нумар газеты “Слова Жыцця” выйдзе 11 верасня.

Жадаем бласлаўлёнага, цудоўнага працягу лета!

 

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz13Чытайце ў бліжэйшым нумары “Слова Жыцця”, які выйдзе 26 чэрвеня:

Пра тое, ці беларусы працаголікі, ці існуе адпачынак ад рэлігійных практык і ўвогуле пра абавязак адпачынку – карысная размова з практыкуючым псіхолагам Ірынай Шмак.

Аб праблематыцы колькасці пакліканняў у Беларусі і свеце, прычынах крызісу пакліканняў і магчымых шляхах змены сітуацыі – размова з а. Аляксандрам Жарнасекам MIC, прапаведнікам і рэкалекцыяністам з ордэна айцоў марыянаў.

Пра гісторыю аднаго з найбольш маляўнічых месцаў Гродзеншчыны – капліцу ў Ябланове, якая “магла б быць упрыгожаннем галоўных вуліц Парыжа” – распавядае гісторык Андрэй Вашкевіч.

Гэтыя і іншыя карысныя і цікавыя тэксты для Вас у трынаццатым нумары газеты гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”.

Таксама запрашаем Вас на старонку выдання slowo.grodnensis.by.

 

Новы нумар газеты “Слова жыцця”

Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 5 лютага, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- С. Стэла пра хворых
- хрысціяне разам: малітва аб адзінстве
- лячэнне ці падман? частка 2
- ксяндзы гуляюць у футбол: навіны
- рубрыка для моладзі
 - і іншыя цікавыя артыкулы

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

sz9Што цікавага можна прачытаць у бліжэйшым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

Святары на службе ў Гродзенскай дыяцэзіі. Наколькі сёння задаволена патрэба ў святарскіх кадрах? Спецыяльны агляд, падрыхтаваны на аснове афіцыйных дадзеных Касцёла на Гродзеншчыне.

Пастыр ці найміт? Пра святарскі аўтарытэт – з фарматарам новапрэзбітэраў. Як святары імкнуцца быць “добрымі пастырамі” і ў якіх момантах патрабуюць асаблівай падтрымкі – у размове з кс. канонікам Паўлам Салабудам.

Беларускі след у гісторыі абраза Езуса Міласэрнага. Як вядомы на ўвесь свет арыгінал віленскага абраза апынуўся ў Новай Рудзе.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету 23 красавіка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская

 

Новы нумар газеты “Слова жыцця”

Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 27 лістапада, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- Пастырскі ліст ксяндза біскупа А. Кашкевіча на І Нядзелю Адвэнту
- Клерык – гэта чалавек малітвы
- Ці Бог з’яўляецца джынам? Аб малітве
- Адвэнтавае чытанне Бібліі
- дзіцячы конкурс на Божае Нараджэнне
- Малітва и магія
- і шмат іншай цікавай інфармацыі

Новы нумар газеты “Слова жыцця”

Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 13 лістапада, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- гісторыя касцёла Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах
- “Не можна спаць, трэба адказваць на заклікі часу”: інтэрв’ю з кс. аб-пам Т. Кандрусевічам - нарыс 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі
- сустрэча гродзенскай моладзі з кс. аб-пам Т. Кандрусевічам
- і шмат іншай цікавай інфармацыі

Новы нумар газеты “Слова жыцця”

gazeta19 byВыйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 16 кастрычніка, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:

- Як адбываўся ў катэдры Ружанец па тэлефоне?
- Роля Ружанца ў нашым жыцці
- Кс. Ян Кучыньскі адказвае на пытанні чытачоў
- Пасвячэнні дыяканату на Дзевятоўцы
- Пра моладзь і настаўнікаў
– Інтэрв’ю з кс. Антоніем Грэмзам
- Пра міласэрнасць
- Настаўніцтва як пакліканне
- і шмат іншай цікавай інфармацыі

Спецыяльны нумар “Слова Жыцця”

 Выйшаў спецыяльны нумар "Слова Жыцця", прысвечаны 20-годдзю паўстання нашай дыяцэзіі, які можна набыць у парафіях, пачынаючы з нядзелі, 1 траўня, у дыяцэзіяльнай кнігарні, а таксама прачытаць на інтэрнэт-старонцы.
   У гэтым нумары:
  • Пачатак святкавання 20-годдзя дыяцэзіі
  • Пастырскі ліст кс. бпа Аляксандра Кашкевіча
   • Кс. бп Аляксандр аб сваёй паслузе
   • Напярэдадні бэатыфікацыі: Ян Павел II і Гродзенская дыяцэзія
   • Партрэт дыяцэзіі
   • Успаміны з мінулых гадоў
   • Пра святарства
   • Каляндар перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага
   • Гродзенскі Касцёл вачыма моладзі
   • І шмат іншых цікавых матэрыялаў

Чарговы нумар “Слова Жыцця”

Выйшаў чарговы нумар “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях, пачынаючы з нядзелі, 4 верасня, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вул. К. Маркса, 4, а таксама прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:

- Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на пачатак новага навучальнага і катэхетычнага года
- Новыя старонкі з жыцця Гродзенскай дыяцэзіі
- Сагрэтыя Божай ласкай... Кс. Антоні Грэмза пра ўдзел моладзі дыяцэзіі ў Сусветных днях моладзі ў Мадрыдзе
- Актуальныя навіны з жыцця дыяцэзіі, Беларусі і свету
- “На скрыжаванні” – рубрыка для моладзі
- Да 20-годдзя паўстання дыяцэзіі: каляндар падзей
- Святыні нашай дыяцэзіі
- Інфармацыя пра пілігрымкі і ўрачыстасці
- А таксама шмат іншых цікавых матэрыялаў

Чарговы нумар “Слова Жыцця”

gazeta14 byВыйшаў чарговы нумар “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях, пачынаючы з нядзелі, 24 ліпеня, або ў дыяцэзіяльнай кнігарні, а таксама прачытаць на інтэрнэт-старонцы.

 У гэтым нумары:

- ахвярны святар, мужны чалавек: в.п. ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк
- новы Апостальскі Нунцый у Беларусі
- урачыстасці ў Тракелях
- кс. Антоні Грэмза: усё бліжэй да Мадрыду
- кс. Ян Кучыньскі пра адкрыццё пасля рэстаўрацыі алтара ў гродзенскай катэдры
- духоўны адпачынак
- пра малітву дзяцей
- моладзь пра сэнс жыцця
- да 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі: каляндар падзей
- святыні нашай дыяцэзіі
- а таксама шмат іншых цікавых матэрыялаў
У сувязі з водпускам рэдакцыі наступны нумар газеты выйдзе 4 верасня

Чарговы нумар “Слова Жыцця”

№13 (329), 26 чэрвеня 2011Выйшаў чарговы нумар “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях, пачынаючы з нядзелі, 26 чэрвеня, або ў дыяцэзіяльнай кнігарні, а таксама прачытаць на інтэрнэт-старонцы газеты.
У гэтым нумары:
- 30 гадоў святарскай паслугі кс. абпа Тадэвуша Кандрусевіча
- III Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
- Урачыстасці ў Малой Бераставіцы
- Кс. А. Рылка аб традыцыях пілігрымак
- Што перашкаджае людзям маліцца?
- Аб перайманні Хрыста
- Да 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі: каляндар падзей
- Святыні нашай дыяцэзіі
- І шмат іншых цікавых матэрыялаў

Чарговы нумар “Слова Жыцця”

Выйшаў чарговы нумар “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях, пачынаючы з нядзелі, 12 чэрвеня, або ў дыяцэзіяльнай кнігарні, а таксама прачытаць на інтэрнэт-старонцы.
У гэтым нумары:
- I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці
- Святарскія пасвячэнні ў нашай дыяцэзіі
- Чаму людзі перастаюць маліцца?
- Католік і палітыка: пазіцыя Касцёла
- “На скрыжаванні” – рубрыка для моладзі
- Да 20-годдзя паўстання дыяцэзіі: каляндар падзей
- Святыні нашай дыяцэзіі
- Навіны з дыяцэзіі і свету
- Інфармацыя пра пілігрымкі
- І шмат іншых цікавых матэрыялаў

Чарговы нумар “Слова Жыцця”

Выйшаў чарговы нумар “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях, пачынаючы з нядзелі, 29 мая, або ў дыяцэзіяльнай кнігарні, а таксама прачытаць на інтэрнэт-старонцы.
У гэтым нумары:
- Каранацыя фігуркі Маці Божай Фацімскай у Пабрыгіцкім касцёле
- Літанія да бл. Яна Паўла II
- Рэха бэатыфікацыі: кс. А Рылка
- Аўтастопам да Яна Паўла II
- Культ Маці Божай у Капцёўцы
- Быць католікам – гэта…
- Семінарыя чакае
-  Летні адпачынак з Богам
- Да I Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці: малітвы дзяцей
- Навіны з дыяцэзіі і Беларусі
- Святыні нашай дыяцэзіі
- І шмат іншых цікавых матэрыялаў

Чарговы нумар “Слова Жыцця”

Выйшаў чарговы нумар “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях, пачынаючы з нядзелі, 15 траўня, або ў дыяцэзіяльнай кнігарні, а таксама прачытаць на інтэрнэт-старонцы.

У гэтым нумары:

  • Беатыфікацыя Папы
  • Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранаве
  • Матэрыялы, прысвечаныя 20-годдзю Гродзенскай дыяцэзіі
  • “Карытас”: пытанні і адказы
  • Кс. Рылка спецыяльна для “Слова Жыцця”
  • Моладзевая рубрыка
  • Святыні нашай дыяцэзіі
  • Навіны дыяцэзіі
  • Праграма пілігрымкі ў Капцёўку
  • Велікодныя пажаданні
  • І шмат іншых цікавых матэрыялаў.

Рэдакцыя будзе ўдзячна Вам, шаноўныя Чытачы, за выказаныя заўвагі і прапановы, што датычаць нумара і канцэпцыі газеты. “Слова Жыцця” – гэта наша з Вамі газета, таму давайце рабіць яе супольна. Будзьма разам!

Чарговы нумар “Слова Жыцця”

   Выйшаў чарговы нумар газеты "Слова Жыцця", які можна набыць у касцёлах і дыяцэзіяльнай кнігарні або прачытаць на інтэрнэт-старонцы газеты, пачынаючы з панядзелка, 13.12.2010 г.
   У гэтым нумары:
- "Усе мы з'яўляемся адной сям'ёй"- візіт кс. кардынала Грахалеўскага ў Гродна;
- адвэнтавыя рэкалекцыі: спецыяльна для "Слова Жыцця"- кс. Марк Казэра;
- Кс. А. Рылка - пра нападкі на Папу;
- Кс. Антоній Грэмза - для моладзі;
- Акцыя: "Вазьмі газету "Слова Жыцця" сабе і сваім знаёмым";
- і шмат іншых цікавых матэрыялаў з жыцця дыяцэзіі.

Чарговы нумар “Слова Жыцця”

   Выйшаў чарговы нумар газеты "Слова Жыцця", які можна набыць у касцёлах і дыяцэзіяльнай кнігарні або прачытаць на інтэрнэт-старонцы газеты, пачынаючы з панядзелка, 29.11.2010 г.
   У гэтым нумары:
- святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры
- адвэнтавыя рэкалекцыі: спецыяльна для "Слова Жыцця"- а. Лявон Кнабіт
- візіт у Гродна кардынала Зянона Грахалеўскага
- чарговы Адвэнт у нашым жыцці: перадсвяточныя разважанні
- моладзевы Адвэнт: кс. Антоні Грэмза, душпастыр моладзі
- і шмат іншых цікавых матэрыялаў з жыцця дыяцэзіі

Чарговы нумар газеты "Слова Жыцця"

    Выйшаў чарговы нумар газеты "Слова Жыцця".
   У змесце:
- "Падарожжа з ружанцам"
- Чым жыве Касцёл на Гродзеншчыне?
- Ксёндз Андрэй Радзевіч расказвае пра секты
- Пагроза сімвалаў - працяг
- і іншыя цікавыя матэрыялы.
   Новы нумар газеты "Слова Жыцця" можна набыць у кожным касцёле. З электронным варыянтам газеты можна азнаёміцца на Интэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

Чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”

gazeta17 byВыйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 18 верасня, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:

- XXII акадэмічны год у Гродзенскай ВДС
- Інтэрв’ю з ксяндзом рэктарам Юзафам Станеўскім
- Кс. Павел Урбан расказвае аб працы касцёльнага суда
- Актуальныя навіны з жыцця дыяцэзіі, Беларусі, свету
- Сведчанні ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі ў Іспаніі
- Святыні нашай дыяцэзіі
- Інфармацыя аб дзейнасці “Карытас”, Сямейнай кансультацыі і Душпастырства „OPEN”
- І шмат іншай цікавай інфармацыі