Skip to main content

Новы нумар “Слова Жыцця”

sz11Нумар пачынае вялікае інтэрв’ю з пастарам царквы “Ян Прадвеснік” і перакладчыкам Бібліі Антоніем Бокунам. У гутарцы з Арцёмам Ткачуком ён разважае пра тое, ці сапраўды няма добрых беларускіх перакладаў Пісання і чаму беларусы так слаба чытаюць Слова на роднай мове.

Ксёндз канонік Юрый Марціновіч распавядае пра чэрвеньскі касцёльны матыў Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Рэдактар піша пра гісторыю і сэнс гэтай каталіцкай традыцыі.

Адна з чытачак даслала ліст пра асабісты досвед любові падчас лютаўскіх рэкалекцый у Навагрудку. “Восем гадоў таму ў мяне адкрылiся дзiцячыя раны. У асноўным траўмы былi нанесены мамай. Бацька кiнуў сям’ю амаль адразу пасля майго нараджэння”, – моцная гісторыя, у якой, на жаль, шмат хто можа пазнаць і сябе.

Навошта людзі ідуць у тэалагічны каледж? Каму гэта трэба? Кацярына Паўлоўская распытала сёлетніх выпускнікоў каледжа св. Казіміра ў Гродне. Гісторыі слесара, бухгалтаркі, маркетолага і прадпрымальніцы пра тое, навошта ім спатрэбілася тэалогія ў дарослым узросце.

Сямейны кансультант Вераніка Рогач спрабуе правесці мяжу паміж здаровым разуменнем плоднасці і сексуальным задавальненнем. Матэрыял пра дыялог, затоеныя крыўды і хрысціянскі падыход да сужэнскай блізкасці.

Як выбраць імя для канфірмацыі? Вольга Сяліцкая сабрала некалькі гісторый і меркаванняў людзей, якія сёлета прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Святары лацінскага і ўсходняга абрадаў традыцыйна каментуюць нядзельнае Слова. Айцец Андрэй разважае пра здаровы патрыятызм, а ксёндз Юрый – пра таямніцу Святой Тройцы.

Газету «Слова Жыцця» можна набыць 12.06 ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.