Кс. рэдактар Юрый сустракае канстатацыяй сумнага факту - “мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне”. Разам з гэтым, уваскрасенне ў чарговы раз нагадвае пра перамогу любові над нянавісцю і прымірэнню над падзеламі. У гэтым нумар разважаем над перспектывай надзеі на перамогу. Хрысціянскую перамогу ў такі, падаецца, нехрысціянскі час.
ПРА ЦЯРПЕННЕ размаўляем з кармелітам а. Аркадзем Куляхам. Духоўнік адказвае на пытанні як ставіцца да пакутаў, ці можна вайну ва Украіне разглядаць як Божае пакаранне ці шанс навяртання і як знаходзіц радасць у такіх сумных акалічнасцях.
НАЗАРЭТАНКА З УКРАІНЫ, с. Францішка Туманевіч, распавядае як і чым жыве сёння Кангрэгацыя ў краіне якая знаходзіцца пад штодзённымі абстрэламі. Размаўляем з ёй пра штодзённасць, людскую салідарнасць, веру і прабачэнне. Асаблівым чынам затрымаліся на апошнім. “Прабачэнне павінна стаць нашым рашэннем, выбарам”, – сказала с. Францішка.
Пра дапамогу чалавеку які трапіў у секту піша псіхолаг, кс. Павел Салабуда. 7 першых парадаў для блізкіх і родных такой асобы.
Яна Чайко разважае пра прабачэнне непрабачальнага. Як не нішчыць сябе прагай помсты і не трымаць зла на таго, хто не просіць прабачэння.
Пра стэрэатыпы наконт метадаў распазнавання плоднасці піша Вераніка Рогач. Ці можа падвесці МРП? Ці можна давяраць гэтай методыцы? Аўтарка адказвае на асноўныя сумневы пачаткоўцаў.
Бажэна Панасевіч сабрала 5 парадаў як знайсці за што падзякаваць Богу. Як радавацца з таго, што маеш і разам з гэтым імкнуцца да лепшага і новага? Чытайце ў разважанні аўтаркі.
МЫ ПЕРАФАРМАТАВАЛІ разважанне над Словам. Айцец АНДРЭЙ КРОТ далучыўся да нашай каманды і рыхтуе каментары штомесяц. Святар пазірае на Пісанне з візантыйскай перспектывы. Гэтым разам пра Сабораванне, ці па-нашаму Сакрамант Хворых. Чаму Сабораванне і ці мае гэта штосьці агульнае з саборам? Чытайце ў тэксце а. Андрэя.
ПАВІНШУЙЦЕ НАС! У гэтым месяцы нашаму выданню спаўняецца 25 гадоў. Здаецца, толькі ўчора адзначалі 20-гадовы юбілей газеты, а мінулі ўжо чарговыя 5 гадоў.
Газету «Слова Жыцця» можна набыць 17.04 ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў Мінску:
• Парафія святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына)
• Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)
• Парафія Божага Цела (Ангарская).