Skip to main content

Адышоў у вечнасць кс. канонік Юрый Свіслоцкі (АБНОЎЛЕНА)

candles 492171 1280 2 10 1

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 28 верасня ва ўзросце 54 гадоў пасля цяжкай хваробы адышоў у вечнасць кс. канонік Юрый Свіслоцкі, рэзідэнт парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне.

Праграма развітання і пахавання:

29 верасня, панядзелак

18.00 — выстаўленне труны з целам памерлага святара і малітва ў Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат).

30 верасня, аўторак

10.30 — перанос цела ў касцёл св. Антонія Падуанскага і Аб’яўлення Пана ў Каменцы.

12.00 — пахавальная святая Імша.

Пасля Імшы — пахаванне пры парафіяльнай святыне ў Каменцы.

photo 2025 09 28 16 52 26

Даручым спачылага Божай міласэрнасці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі