10 ліпеня з Сурвілішак вырушыла 23-я пілігрымка Іўеўскага дэканату да Маці Божай Тракельскай.
Наперадзе два дні, больш 100 кіламетраў і ўсе касцёлы дэканату. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі – “Марыя чакае заўсёды”.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у гэтым годзе пілігрымка вырушыла на роварах, а не пешкі.
За першы дзень пілігрымы наведаюць святыні ў Трабах, Юрацішках, Лаздунах, Дудах і завершаць свой шлях у Іўі.
Арганізатарам пілігрымкі з'яўляецца ксёндз Ян Гавецкі, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.
Раман Ярмош