Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

парафія бл. Мар'яны Бярнацкай

Aрцыбіскуп Кандрусевіч наведаў гродзенскую парафію бл. Мар’яны Бярнацкай у другую гадавіну яе заснавання

31 кастрычніка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу для вернікаў гродзенскай парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай. Эўхарыстыя адбылася ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат), які з’яўляецца часовым месцам малітвы вернікаў новай парафіі. У склад парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай уваходзяць вуліцы гродзенскіх мікрараёнаў Ласосна і Баранавічы, а таксама вуліцы вёскі Тарусічы. Трэба падкрэсліць, што візіт іерарха быў сімвалічным, паколькі адбыўся напярэдадні другой гадавіны заснавання парафіяльнай супольнасці, якая рыхтуецца да ўрачыстасці асвячэння зямлі пад будаўніцтва новага касцёла і крыжа ў найбліжэйшы час. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі парафii было падпісана ва ўрачыстасць Усіх Святых 1 лістапада 2019 г. намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктарам Лісковічам. На Імшы сабраліся шматлікія вернікі, каб разам маліцца за сваю парафіяльную сям’ю, якая стаіць перад вельмі важнай задачай – будаўніцтвам уласнай святыні. Удзельнікі Эўхарыстыі агарнулі малітвамі ўсіх, хто ўтварае гэтую парафіяльную сям’ю. Усіх прысутных у святыні прывітаў пробашч парафіі кс. Юрый Марціновіч. Святар звярнуўся да арцыбіскупа Кандрусевіча з просьбай аб малітве за “амбіцыйную парафію”, якая мае намер яшчэ ў гэтым годзе, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, 21 лістапада, асвяціць зямлю і крыж, а таксама правесці першую Імшу на месцы, дзе будзе пабудаваны касцёл. У гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разважаў над літургіяй слова на гэты дзень. Іерарх падкрэсліў, што “любіць Бога азначае жыць паводле Яго закону”, а “любіць бліжняга азначае ў кожным спатканым чалавеку бачыць свайго брата і сястру”. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі дадаў, што любоў да Бога і любоў да бліжняга – законы, якія дапаўняюць адзін аднаго. “Нельга любіць Бога, якога не бачым, калі не любім бліжняга, якога бачым. Гэтыя два законы – як быццам дзве рэйкі чыгункі. Яны павінны быць побач і накіроўвацца ў адным напрамку, бо толькі тады цягнік будзе ехаць па іх бяспечна”, – сказаў іерарх, падкрэсліўшы, што падобна і ў нашым жыцці: яно будзе гарманічным і шчаслівым, калі будуць выконвацца законы любові да Бога і бліжняга. На заканчэнне Імшы наймалодшыя парафіяне, якіх рыхтавала катэхетка сястра Лена, павіншавалі арцыбіскупа з імянінамі, пажадаўшы яму патрэбных сіл у яго далейшым пастырскім служэнні. Са свайго боку іерарх, дзякуючы за добрыя словы, запэўніў, што ў сваіх малітвах будзе памятаць пра новую парафію ў Гродне, просячы добрага Бога, каб усе планы і намеры былі рэалізаваны на Яго хвалу і каб як найхутчэй у гродзенскім мікрараёне Баранавічы, які дынамічна развіваецца, магла з’явіцца каталіцкая святыня. Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі Фота: Уладзіслаў Жогла  

Адпустовая ўрачыстасць гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай адбылася на месцы яе смерці

12 чэрвеня ў парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне адзначалася адпустовая ўрачыстасць. У гэты дзень прыпадае літургічны ўспамін апякункі парафіяльнай супольнасці. Урачыстая Імша з гэтай нагоды прайшла на месцы спачыну расстраляных падчас Другой сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпска ў Навумавічах каля Гродна, дзе ў велізарных магілах можа спачываць больш за тры тысячы чалавек, сярод якіх інтэлігенцыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, духавенства. У іх ліку таксама Мар’яна Бярнацкая, беатыфікаваная 13 чэрвеня 1999 г. Папам Янам Паўлам ІІ у Варшаве сярод 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны. Яна была выбрана апякункай новай парафіі ў горадзе над Нёманам. У гонар благаслаўлёнай у Гродне будзе пабудавана новая каталіцкая святыня, што, як плануецца, стане месцам месцам малітвы асабліва ў інтэнцыі ўсіх сем’яў, каб іх члены на ўзор бл. Мар’яны былі здольныя служыць адзін аднаму. На Эўхарыстыі ў лесе, дзе адбываліся трагічныя падзеі тых часоў, сабраліся парафіяне, якія дзякавалі ўсім сведкам веры, у тым ліку сваёй апякунцы, за іх вялікую адвагу ў простым і сціплым жыцці. Урачыстасць пачалася спевам Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Затым адбылася Імша ў інтэнцыі парафіяльнай супольнасці і яе развіцця, з просьбай, каб у бліжэйшы час была магчымасць устанавіць крыж і асвяціць пляцоўку пад будаўніцтва сваёй святыні ў цэнтры гарадскога мікрараёна Баранавічы, які імкліва развіваецца. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх падкрэсліў, што “зямля, на якой мы стаім, была акроплена крывёю шматлікіх мучанікаў падчас Другой сусветнай вайны”, “гэтая зямля з’яўляецца быццам адным вялікім рэліквіярыем, які сёння мы хочам ушанаваць, просячы заступніцтва благаслаўлёнай Мар’яны”. Дэкан Сапоцкінскага дэканату кс. Антоні Абухоўскі ў гаміліі казаў пра важнасць служэння і прысвячэння для іншага чалавека. Святар адзначыў, што па прыкладзе апякункі парафіі трэба імкнуцца любіць кожнага і аддаваць яму сваё сэрца. Падчас Эўхарыстыі вернікі маліліся таксама аб святасці для ўсіх сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі, аб веры для дзяцей і моладзі, аб міры і згодзе ў кожным доме, сям’і і супольнасці. У Імшы ўдзельнічаў таксама пробашч грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне а. Андрэй Крот. На заканчэнне Імшы пробашч парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай кс. Юрый Марціновіч падзякаваў усім за дар супольнай малітвы i заахвоціў сваіх парафіян углядацца ў прыклад, які пакінула благаслаўлёная. Святар падкрэсліў, што яе гераічны ўчынак, які заключаўся ў згодзе пайсці на смерць замест сваёй нявесткі, якая чакала нараджэння дзіцяці, заахвочвае сучасных людзей да канкрэтнага дзеяння. Таму кс. Юрый пажадаў, каб благаслаўлёная была ўзорам для кожнай сям’і, каб, наследуючы яе жыццё, можна было будаваць супольнасці, заснаваныя на даверы, любові і ўзаемнай павазе. Пасля Імшы вернікі працяглы час маліліся перад памятным крыжам, аддаючы Богу праз заступніцтва іх апякункі свае інтэнцыі і просьбы, а таксама прынесеныя кветкі са сваіх садоў. Гэтай засяроджанасці і разважанню над уласным жыццём і тым, што можа кожны зрабіць сёння для іншага чалавека і свету, спрыялі добрае летняе надвор’е і спеў птушак. Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі Фота: Эвеліна Лукашэвіч  

Адпустовая ўрачыстасць упершыню адбылася ў гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай

12 чэрвеня ў новай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне адбылася першая адпустовая ўрачыстасць. У гэты дзень прыпадае літургічны ўспамін апякункі парафіяльнай супольнасці.

Біскуп Кашкевіч асвяціў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла і крыж у Гродзенскім мікрараёне Баранавічы

21 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у мікрараёне Баранавічы ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла і крыж. Каталіцкая святыня будзе пабудавана па вул. Ваўжэцкага. На ўрачыстасці сабраліся шматлікія парафіяне, вялікае жаданне якіх – мець уласную святыню, і госці, сярод якіх былі святары, сёстры законныя, прадстаўнікі праваслаўнага прыходу Аўгустоўскай іконы Божай Маці, святыня якога знаходзіцца побач, на чале са сваім настаяцелем іерэем Цімафеем Ноздрыным. Гістарычная хвіліна На месцы, дзе будзе ўзведзены касцёл благаслаўлёнай Мар’яны, адбылася першая святая Імша ў намёце, якую ўзначаліў біскуп Кашкевіч. Вітаючы іерарха, прадстаўнікі парафіі падкрэслілі, што для іх гэта гістарычная хвіліна, а гэты дзень упішацца ў гісторыю маладой парафіі, весці якую было даручана благаслаўлёнай Мар’яне – смелай жанчыне, мужнай хрысціянцы і гераічнай мучаніцы. Просячы біскупа асвяціць крыж, вернікі адзначылі: “Ён будзе нагадваць нам, што з яго сыходзіць на нас, нашы дамы і сем’і, на наш горад і ўвесь свет усялякае благаслаўленне ад Бога”. Просячы асвяціць зямлю, парафіяне сказалі: “Верым, што тут будзе пабудаваны для Езуса дом, з жаданнем, каб Ён тут затрымаўся. Хочам, каб Ён сюды ўвайшоў і тут застаўся, каб адчуваў тут сябе як дома і благаславіў нашы працы і цяжкасці”. Даручэнне сябе Езусу У гаміліі біскуп Аляксандр Кашкевіч засяродзіў увагу на ўрачыстасці, якая адзначалася ў гэты дзень у Паўсюдным Касцёле і завяршае літургічны год. “Ва ўрачыстасць Хрыста Валадара просім, каб Ён быў у нашым жыцці заўсёды на першым месцы. Няхай Яго слова і ласка робяць нас здольнымі пастаянна перамяняць жыццё, пастаянна навяртацца, пераадольваць нашы слабасці, эгаізм, абыякавасць да бліжніх. Няхай Божая любоў, праўда, справядлівасць і мір пануюць у нашых сэрцах, у сем’ях, месцах вучобы і працы”, – сказаў іерарх. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заахвоціў усіх прысутных даручыць Хрысту Валадару таксама справу будаўніцтва святыні, якая ўжо хутка будзе ўзводзіцца. “Ужо сёння хачу падзякаваць кожнаму з вас, дарагія браты і сёстры, за ваш удзел у гэтай Божай справе. Дзякую за дар малітвы і за ахвяраванні, якія робіце, за клопаты і намаганні, звязаныя з падрыхтоўкай патрэбнай дакументацыі, за ласкавую падтрымку вашага пробашча добрым словам, парадай і канкрэтнай дапамогай”, – дадаў ён. Біскуп пажадаў, каб Хрыстус Валадар спадарожнічаў кожнаму ў жыцці асабістым і сямейным, падтрымліваў у працы ўзвядзення Божай святыні i нястомна аднаўляў сэрцы сваёй бясконцай боскай любоўю. Першыя падарункі Удзельнікі Эўхарыстыі маліліся з вялікай верай не толькі за сваю парафіяльную супольнасць на пачатку яе шляху і за сваіх прысутных і будучых ахвярадаўцаў, але таксама ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце, асабліва за краіны, закранутыя крызісам, збройнымі канфліктамі і закрытыя на дыялог, каб любоў, прабачэнне і мір перамаглі нязгоду, гнеў і нянавісць. На заканчэнне Імшы да прысутных звярнуўся кс. Антоні Абухоўскі, дэкан Сапоцкінскага дэканату, да якога належыць гэтая парафіяльная супольнасць. Святар выказаў радасць ад таго, што ў іх дэканаце ўзнікла новая парафія, і запэўніў, што па меры сваіх магчымасцяў яны будуць падтрымліваць яе. Яскравым доказам былі першыя падарункі, перададзеныя ў гэты дзень пробашчу парафіі кс. Юрыю Марціновічу. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне перадала ў дар цыборый для захоўвання Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ксёндз прэлат Вітольд Лазавіцкі перадаў ад парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі прыгожы драўляны крыж, які, безумоўна, вельмі спатрэбіцца. На заканчэнне ўрачыстасці пробашч парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто прычыніўся да перадачы тэрыторыі, дзе будзе пабудавана святыня, хто дапамагаў вырашаць розныя фармальнасці, арганізаваць гэтую ўрачыстасць і ўдзельнічаў у ёй. Запрашэнне да будаўніцтва Звяртаючыся да сваіх парафіян, кс. Юрый Марціновіч падкрэсліў, што з гэтага дня, які з’яўляецца чарговым крокам у рэалізацыі жаданняў маладой жывой парафіі, кожны з іх становіцца будаўніком. “З гэтай гістарычнай хвіліны мы будзем пастаянна будаваць. Будаваць не толькі гэты касцёл з цэглы, але і нашу парафіяльную супольнасць. Будзем будаваць яе разам з моцнай верай, у духу пакаяння, здзяйсняючы духоўную барацьбу, праз выхаванне цнотаў і добрыя справы, мілыя Богу”, – дадаў святар. Ён выказаў надзею, што парафіяльная супольнасць і далей будзе ўтвараць гэтае месца, у якім будзе здзяйсняцца збаўленне Езуса Хрыста, у адкрытасці сэрца, узаемнай ахвярнасці і дабрыні. “Няхай кожная пакладзеная тут цаглінка і кожны ўбіты цвік будуць нашым выразам любові да Бога і падзякай, што нам дадзена магчымасць будаўніцтва Божага дома”, – сказаў пробашч. Святар выказаў перакананне, што ў гэтым будаўніцтве будзе дапамагаць і спадарожнічаць апякунка парафіі благаслаўлёная Мар’яна, якая была здольная будаваць адносіны з Богам і іншым чалавекам, найперш з тым, з якім жыла пад адным дахам.  “Няхай яна нам пастаянна нагадвае зноў, што кожны з нас з’яўляецца цаглінкай, без якой не будзе цэласцi!” – падсумаваў пробашч. Урачыстасць завяршылася словамі наймалодшых парафіян. Дзеці з вялікім нецярпеннем ужо чакаюць узнікнення сваёй святыні, якая будзе месцам сустрэчы не толькі з Богам, а і з іншым чалавекам. Парафія благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне была заснавана дэкрэтам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў 2019 г. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі парафii было падпісана ва ўрачыстасць Усіх Святых 1 лістапада 2019 г. намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктарам Лісковічам. У склад парафіі ўваходзяць вуліцы гродзенскіх мікрараёнаў Ласосна і Баранавічы, а таксама вёскі Тарусічы. Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі Фота: Аляксандр Сяргеюк  

Біскуп Станеўскі наведаў новую парафію бл. Мар’яны ў Гродне

8 сакавіка, у другую нядзелю Вялікага посту, маладую парафіяльную супольнасць бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне наведаў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

Вернікі гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай здзейснілі пілігрымку ў санктуарый у Тракелях

25 ліпеня адбылася пілігрымка вернікаў гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Гістарычная ўрачыстасць Першай Камуніі прайшла ў гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай

У нядзелю 6 чэрвеня ў маладой гродзенскай парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай адбылася важная падзея. Група дзяцей – пяць дзяўчынак – упершыню прыступіла да эўхарыстычнага стала, прыняўшы Пана Езуса ў святой Камуніі ў свае сэрцы. Гэтая падзея сапраўды гістарычная, бо парафія, якая атрымала пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў лістападзе 2019 года, першы раз у сваёй гісторыі перажывала такую ўрачыстасць. Імша, на якой сабраліся шматлікія парафіяне, госці парафіі, родныя і блізкія дзяцей, якія прыступалі да Камуніі, цэлебравалася ў святыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат). Вернікі новай парафіі дзякуючы дабрыні мясцовага пробашча карыстаюцца гэтай святыняй да моманту ўзвядзення сваёй часовай капліцы. Імшу цэлебраваў пробашч парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай ксёндз Юрый Марціновіч, які падчас Эўхарыстыі заахвоціў дзяцей старацца заўсёды быць блізка да Бога і пажадаў, каб Ён стаў іх сапраўдным Сябрам. Імшу ўпрыгожыў спевам дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча, яго нязменнага кіраўніка і дырыжора. Дзякуючы гэтаму спеву літургія стала больш урачыстай, што спрыяла яе адпаведнаму перажыванню. На заканчэнне Эўхарыстыі дзеці, якія ў гэты дзень запрасілі Езуса ў сваё сэрца і жыццё, падзякавалі Пану за клопат пра іх і іх сем’і. Таксама яны з узрушанасцю дзякавалі пробашчу, які на працягу апошняга года рыхтаваў іх да гэтай падзеі, сваім бацькам, блізкім і ўсім прысутным у святыні. Падсумоўваючы гэты дзень, душпастыр маладой і жывой парафіі падкрэсліў, што ўрачыстасць назаўсёды ўпішацца ў гісторыю гэтай парафіяльнай супольнасці, якая вялікімі крокамі ідзе да таго, каб у бліжэйшы час устанавіць крыж і асвяціць пляцоўку пад будаўніцтва сваёй уласнай святыні ў цэнтры гарадскога мікрараёна Баранавічы, які імкліва развіваецца. Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі Фота: Баляслаў Гавецкі  

Парафія бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне атрымала пляцоўку пад будаўніцтва касцёла

20 ліпеня стала вядома, што парафія бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне атрымала пляцоўку пад будаўніцтва касцёла.
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя