10 чэрвеня ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылася Імша для выпускнікоў.
Ужо сталася традыцыяй, што мясцовая моладзь перад выпускным вечарам разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі наведвае парафіяльную святыню, каб дзякаваць Богу за час навучання, а таксама прасіць Святога Духа аб дапамозе на далейшым ужо самастойным шляху.
У невялікім казанні, якое прамовіў пробашч парафіі а. Андрэй Агель SchP, моладзь магла пачуць словы заахвочвання заўсёды трымацца Бога і з Ім будаваць сваё дарослае жыццё.
А. Віталій Слука SchP