Skip to main content

Катэхетычны год завяршылі ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ

smargon sm 30У парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбылося заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года 2019/2020.

Дзеці і моладзь, якія ўдзельнічалі ў катэхетычных занятках, падзякавалі Богу за Яго незлічоныя дары, дадзеныя ім.

Падчас Эўхарыстыі яны дзякавалі Пану таксама за сваіх бацькоў і настаўнікаў, якія займаюцца рэлігійным і чалавечым выхаваннем маладых парафіян, за іх працу і штодзённы клопат.

У гэты дзень дзеці і моладзь выказалі ўдзячнасць і пробашчу кс. Яўгену Учкуронісу за яго пастырскі клопат пра ўсіх сваіх парафіян, а асабліва за яго сэрца, заўсёды адкрытае на дзяцей і моладзь.

Словы шчырай удзячнасці яны адрасавалі сваёй катэхетцы с. Магдаліне Кулай CSCII, якая з вялікай руплівасцю стараецца дзяліцца з імі ведамі пра Бога, а таксама сведчаннем свайго жыцця і верай.

Кс. Юрый Марціновіч

 

вернікі, Гродзенская дыяцэзія, катэхеты, дзеці, Смаргонь, моладзь