1 студзеня – Сусветны дзень міру
З 1968 г. Каталіцкі Касцёл вітае чарговы год 1 студзеня Сусветным днём міру, які быў усталяваны 50 гадоў таму Папам Паўлам VI.
З 1968 г. Каталіцкі Касцёл вітае чарговы год 1 студзеня Сусветным днём міру, які быў усталяваны 50 гадоў таму Папам Паўлам VI.
Хрыстос прыйшоў у гэты свет у сям’і, і мы таксама нараджаемся ў ёй. Сям’я з’яўляецца галоўнай клеткай і падмуркам кожнага грамадства. Вядома, што калі фундамент слабы, то і будынак доўга не прастаіць. Таму ў інтарэсах кожнага грамадства клапаціцца пра сям’ю. Касцёл, які стаіць на варце маральнага парадку і сацыяльнай справядлівасці, у якасці адной са сваіх галоўных задач бачыць клопат аб сужэнствах.
Хочам мы таго або не, спачатку глядзім на знешні бок рэчаіснасці, што стварае першыя ўражанні і меркаванні пра свет, іншых, сваё жыццё. Знешняе павінна ісці знутры.
Трывае Адвэнт – радасны час чакання прыйсця Пана. Адна з самых прыгожых традыцый гэтага перыяду – запальванне чатырох свечак у вянку з яловых галінак. Звычайна тры свечкі чырвонага або фіялетавага колеру, а адна з іх, чацвёртая, бывае ружовай. Што ж яны азначаюць і чаму іх менавіта столькі?
Традыцыйна кожную раніцу геранёнскія парафіяне збіраюцца каля эўхарыстычнага алтара, каб разам з Паннай Марыяй чакаць нараджэння Езуса Хрыста, што, як наш Збаўца, хоча нарадзіцца ў сэрцах кожнага чалавека, зазірнуць у дом кожнага хрысціяніна.
Адной з прыгожых традыцый Адвэнту з’яўляецца раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Звычайна гэтая літургія цэлебруецца на світанні. Першая раратняя Імша ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася сёлета 28 лістапада.
Ужо некалькі гадоў у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Тэаліне) існуе прыгожая традыцыя асвячэння адвэнтавых вянкоў. У І Нядзелю Адвэнту парафіяне прынеслі ў касцёл уласнаручна зробленыя вянкі, якія святар асвяціў на заканчэнне Імшы.
Перш чым увойдзем у прыгожы літургічны перыяд, давайце засяродзімся над тым, як яго перажыць найлепш. Якім чынам падрыхтавацца да Божага прыходу: не толькі святочнага, але і таго, які хрысціянін павінен чакаць з вялікім жаданнем у кожны момант – апошняга?
27 лістапада ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт, які традыцыйна прынята называць часам радаснага чакання.
4 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.
16 лістапада – урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці. На працягу 25-ці гадоў Яна апекуецца Гродзенскай дыяцэзіяй як галоўная заступніца. Цудатворны абраз Маці Міласэрнасці займае цэнтральнае месца ў многіх дамах нашай краіны. Гэта адна з нешматлікіх выяў, дзе Марыя прадстаўлена адна, без свайго Боскага Сына, што трапна заўважыў св. Максімільян Кольбэ і склаў малітву:
У другі дзень лістапада людзі накіроўваюцца (па меншай меры ў думках) на могілкі. Шукаюць там прозвішчы знаёмых, якіх правялі на гэтае месца спачыну ўжо даўно ці ў апошнія месяцы, тыдні, дні. Менавіта на могілках без лішніх сведкаў, узнёслых слоў, мудрых прамоў мы выказваем сваю простую ўдзячнасць тым, каго ўжо няма побач. У цішыні ападаючага восеньскага лісця, падмарожанага першымі замаразкамі, у мігценні палаючых лампадак прагнем падзякаваць за дабро, якое нам перадалі, вартасці, якія абаранялі з вялікай адданасцю, веру, якую сцераглі, любоў, якой былі верныя, і надзею, якую не згубілі.