Трывае Адвэнт – радасны час чакання прыйсця Пана. Адна з самых прыгожых традыцый гэтага перыяду – запальванне чатырох свечак у вянку з яловых галінак. Звычайна тры свечкі чырвонага або фіялетавага колеру, а адна з іх, чацвёртая, бывае ружовай. Што ж яны азначаюць і чаму іх менавіта столькі?
У першую нядзелю Адвэнту ўрачыста запальваецца першая свечка, якая называецца Свечкай прароцтваў. Яна сімвалізуе біблейскія прадказанні, што папярэднічалі з’яўленню Збаўцы – Езуса Хрыста. Другая свечка запальваецца ў другую нядзелю Адвэнту. Гэта Бэтлеемская свечка, названая так у памяць аб падарожжы Марыі і Юзафа ў старажытны горад і нараджэнні там Езуса. Трэцяя свечка – Свечка пастухоў – гарыць у вянку ад трэцяй нядзелі Адвэнту. Яна прысвечана пастухам, якія з дапамогай анёлаў першымі прыйшлі пакланіцца Дзіцяці. Чацвёртая завецца Свечкай анёлаў. Запальваецца ў нядзелю напярэдадні Божага Нараджэння. Сімвалізуе Боскую сутнасць Збавіцеля.
Паводле "Слова Жыцця"