Skip to main content
Логотип

У нумары 17 (661), 28 верасня 2025:

Дарагія Чытачы! Кастрычнік успрымаецца намі, перш за ўсё, як месяц ружанцовай малітвы. Напэўна, гэта самая папулярная малітва да Найсвяцейшай Панны Марыі. Яна яднае столькі пакаленняў людзей… Св. Ян Павел ІІ прызнаваўся: “Ружанец – малітва, якую я вельмі палюбіў”. Сапраўды, дзякуючы гэтай малітве мы можам паглыбіцца ў таямніцу жыцця Пана Езуса і Яго Маці, адкрываючы ў ёй таксама частку свайго ж…
Кожны год у канцы верасня ў Касцёле адзначаецца ўрачыстасць святых Міхала, Габрыэля і Рафала – адзіных арханёлаў, чые імёны занатаваны ў кананічных кнігах Святога Пісання. Гэта пасланцы, якіх Бог выкарыстоўвае, каб перадаць людзям якіясьці ўказанні, парады ці проста пакліканне ад Творцы. Хто ж на самой справе гэтыя таямнічыя істоты? Ці ўплываюць яны неяк на наша штодзённае жыццё? Свята святых…
Анёл – гэта чысты дух, якога Бог стварыў, каб быць бліжэй да чалавека. Як мы ўспрымаем анёлаў? Ці просім аб дапамозе свайго Ахоўніка, як рабілі гэта святыя? Анёлы-ратавальнікі Кс. Збігнеў Драгула CSMA, пробашч парафіі Старыя Васілішкі (Шчучынскі дэканат), узгадвае, як у сур’ёзнай аварыі, калі яго аўтамабіль перавярнуўся тройчы, ён выжыў і нават не пацярпеў. Гэта адбылося дзякуючы Божай апецы…
16 верасня ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат) адбылося пахаванне кс. Яна Варанецкага, які служыў пробашчам парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах і неспадзявана адышоў у вечнасць ва ўзросце 34 гадоў. У пахавальнай Імшы ўдзельнічалі іерархі Касцёла ў Беларусі, а таксама больш за сотню святароў з усіх дыяцэзій. На развітанні са спачылым прысутнічалі вернікі парафій, дзе служыў кс. Ян, манаскія сё…
Ружанец – вельмі папулярная малітва ва ўсім свеце. Сярод вернікаў існуе нават меркаванне, што гэта самая містычная пасля Эўхарыстыі малітва, бо як толькі ты яе адгаварыў, адчуваеш сябе зусім іншым чалавекам. “Спярша бярэм шнурок, бусіны, нажніцы. Адразаем шнурок каля 35 см і замацоўваем яго на скобу, нацягваючы на шчыльны кардон або дошчачку. Другі – даўжынёй прыкладна 200 см – завязваем на ву…
Вольга Цівунчык Упершыню я ўбачыла ружанец на вёсцы ў сваіх бабулі і дзядулі, да якіх ездзіла ў Брузгі. У кожнага быў свой ружанец, з карычневымі драўлянымі бусінамі. Яны беражліва захоўвалі ружанцы ў хустачцы ў шуфлядзе стала. Памятаю, была традыцыя вясковая на май і чэрвень: у адной з хат стаяла фігура Маці Божай, ля якой ставілі кветкі, запальвалі свечкі і маліліся на ружанцы. Такім было м…
Людскі розум не можа да канца зразумець ход усіх падзей і некаторыя прычынна-выніковыя сувязі нават ва ўласным жыцці. Толькі Бог ведае сваю задуму аб свеце і аб чалавеку… Сабіну Дзякун многія памятаюць як салістку моладзевага гурта OPEN, бо зваёўвала слухачоў сваім моцным зычным спевам. Як у дзяўчыны пасля страты голасу атрымалася зноў выйсці на сцэну? І якую ролю ў гэтых абставінах яна адводз…
Адкрытасць сэрца Прыпавесць пра Лазара і багацея з’яўляецца для нас заклікам да навяртання. У гэтай прыпавесці ёсць марнатравец, які думае толькі пра сябе, і іншы чалавек, жабрак, які ляжыць ля брамы багацея. “Памёр жабрак і ўзнесены быў анёламі на ўлонне Абрагама. Памёр і багаты, і быў пахаваны” (Лк 16, 22). “Абрагам сказаў: «Дзіця, успомні, што ты атрымаў ужо сваё дабро пры жыцці сваім, пад…
Здаровае вучэнне Сёння, калі гаворым пра хрысціянства, шмат згадваем Божую любоў, міласэрнасць, прабачэнне… Словы “памылка”, “ерась”, якія яшчэ некалькі стагоддзяў часта гучалі ў Царкве, выклікаюць у нас асацыяцыю са “змрочным Сярэднявеччам”. У Лісце да Цімафея чуем словы: “Дык не саромейся сведчання нашага Госпада, ні мяне, вязня Ягонага, але, паводле сілы Божай, далучыся да цярпенняў дзеля…